Як адзначаецца ў паведамленьні, мэта такіх навучаньняў — удасканаленьне зладжанасьці дзеяньняў працаўнікоў мясцовых органаў кіраваньня і арганізацый падчас фарміраваньня тэрытарыяльных войскаў і атрадаў народнага апалчэньня.
Падчас навучаньня адбудуцца тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы, на якіх асаблівую ўвагу накіруюць на індывідуальную і супольную падрыхтоўку адказных асобаў выканкамаў, вайсковых камісарыятаў, арганізацый, а таксама вайсковаабавязаных.
У Віцебскай і Гомельскай вобласьцях такія навучаньні правядуць 13-16 кастрычніка.
Чаму гэта важна
З пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны ў 2022 годзе на тэрыторыі Беларусі, улады якой падтрымалі гэтую агрэсію, практычна без перапынку праводзяць вучэньні вайсковых і іншых ваенізаваных падразьдзелаў.
Аляксандар Лукашэнка ня раз заяўляў аб пагрозах з боку Ўкраіны і іншых суседзяў Беларусі, у тым ліку тэрарыстычнай. Гэта ніводнага разу ня было пацьверджана.
Камэнтуючы вайсковыя вучэньні розных відаў фармаваньняў, Лукашэнка кожны раз заяўляе, што Беларусь «рыхтуецца да вайны».