Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадзенскай вобласьці будуць практыкавацца ў вайсковай мабілізацыі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што з 17 да 26 чэрвеня ў Горадзенскай вобласьці правядуць мабілізацыйныя вучэньні зь мясцовымі вайсковымі камісарыятамі.

«У пэрыяд вучэньняў паблізу вайсковых камісарыятаў і іншых аб’ектаў базы правядзеньня мабілізацыі грамадзян і транспартных сродкаў могуць быць чутныя выбухі імітацыйных сродкаў і стрэлы пустастрэльных боепрыпасаў. Таксама магчымае абмежаваньне руху па асобных вуліцах паблізу вайсковых камісарыятаў», — адзначаецца ў паведамленьні ведамства.

Паводле Міністэрства абароны, вайсковаабавязаныя будуць удасканальваць вайсковыя веды, асвойваць узбраеньне і вайсковую тэхніку, вучыцца выконваць задачы кіраўніцтва вучэньняў.

«Плянуецца практыкаваньне ў пытаньнях апавяшчэньня і яўкі вайсковаабавязаных і транспартных сродкаў у пункты папярэдняга збору. Грамадзянам будуць уручаць позвы аб неабходнасьці прыбыцьця ў пункты збору вайсковаабавязаных для зьверкі асабовых зьвестак», — паведамілі ў міністэрстве.

Чаму гэта важна

З пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны ў 2022 годзе на тэрыторыі Беларусі, улады якой падтрымалі гэтую агрэсію, практычна без перапынку праводзяць вучэньні вайсковых і іншых ваенізаваных падразьдзелаў.

Аляксандар Лукашэнка ня раз заяўляў аб пагрозах з боку Ўкраіны і іншых суседзяў Беларусі, у тым ліку тэрарыстычнай. Гэта ніводнага разу ня было пацьверджана.

Камэнтуючы вайсковыя вучэньні розных відаў фармаваньняў, Лукашэнка кожны раз заяўляе, што Беларусь «рыхтуецца да вайны».

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG