У Менску на вялікія тэрміны зьняволеньня завочна асудзілі беларускіх добраахвотнікаў-каліноўцаў

Жаўнер полку Каліноўскага. Ілюстрацыйнае фота

Менскі гарадзкі суд 14 верасьня завочна вынес прысуд пяці беларусам.

Як паведамілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна», 31-гадовага Юрыя Макітава асудзілі на 20 гадоў калёніі, 28-гадовую Крысьціну Станкевіч, 41-гадовага Міхаіла Чупрынскага, 37-гадовага Мікалая Бойку і былую палітзьняволеную 56-гадовую Натальлю Нікіціну — на 12 гадоў.

Ім інкрымінавалі шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 285 КК (удзел у злачыннай арганізацыі), арт. 357 КК (змова з мэтай захопу ўлады), арт.361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаваньні), арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні ці ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяньнях, вярбоўка або падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу), арт. 290-5 КК (удзел у тэрарыстычнай арганізацыі) і іншыя артыкулы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Клянуся вызваляць і бараніць». Заснавальнікі палку Каліноўскага ўпершыню расказалі, як ствараўся падразьдзел

Што папярэднічала

У траўні 2026 году Сьледчы камітэт паведаміў аб пачатку датычна гэтых беларусаў спэцыяльнае вядзеньне — працэдуру, якая дазваляе расьсьледаваць і разглядаць крымінальную справу без фізычнай прысутнасьці абвінавачаных у Беларусі.

Суд пачаў разглядаць іхную справу ў жніўні 2026 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Хроніка перасьледу 27 траўня: Сьледчы камітэт завёў яшчэ 5 завочных спраў

Чаму гэта важна

Беларусы, якія знаходзіліся ва Ўкраіне на момант пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі, стварылі свой падразьдзел, які абараняў Кіеў, Ірпень, Бучу, Мікалаеўскую і Херсонскую вобласьці, Севераданецк, Лісічанск, Бахмут і іншыя гарачыя кірункі.

Заявак на ўступленьне ў яго было столькі, што стала ясна: можна ствараць ня толькі роту, але і батальён, які потым перарасьце ў полк.

З цягам часу полк як адзінка перастаў існаваць. Цяпер беларускія добраахвотнікі служаць на падставе кантрактаў у розных відах Узброеных сіл Украіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Сэрца можа проста ня вытрымаць». Жонка палітвязьня Васіля Верамейчыка — пра ягоны стан у калёніі«Хто пра іх узгадае?» Удава беларускага добраахвотніка дамагаецца права на званьне Героя Ўкраіны для іншаземцаўУкраіна назвала лік беларусаў, якія ваявалі па абодва бакіУзяў на вайну падвеску з абрысамі Беларусі і бел-чырвона-белы сьцяг. Расказваем пра Ціхана Клюкача