Пра гэта паведаміў інстаграм-канал, прысьвечаны Алесю Адамовічу.
А 15-й гадзіне Натальлю Адамовіч пахаваюць на могілках у пасёлку Глуша ў Бабруйскага раёну. Там жа, дзе спачылі бацькі спадарыні Натальлі — Алесь і Вера Адамовічы — а таксама іншыя сваякі.
Алесь Адамовіч, дачка Натальля і жонка Вера Сямёнаўна
Натальля Адамовіч нарадзілася у 1954 годзе ў сям’і пісьменьніка Алеся Адамовіча і філёлага Веры Адамовіч.
Яна была філёлягам, захавальніцай спадчыны і дасьледчыцай архіваў свайго бацькі. Актыўна займалася выданьнем яго кніг і арганізацыяй выставаў, сустракалася са школьнікамі і студэнтамі.
Шмат гадоў Натальля Адамовіч працавала ў Дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа.
Яна памерла на 73-м годзе жыцьця 7 верасьня 2026 году.
Яе бацька пісьменьнік і грамадзкі дзяяч Алесь Адамовіч памёр у 1994 годзе, а маці Вера Адамовіч — у 2014-м.