У Варшаве разьвіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам — палітыкам, навукоўцам і грамадзкім дзеячом, які ў 2006 годзе стаў адзіным кандыдатам дэмакратычных сілаў на выбарах прэзыдэнта Беларусі.
Палітык, навуковец і краязнаўца Аляксандар Мілінкевіч памёр 11 жніўня. Летась у лістападзе ён перанёс складаную апэрацыю на соннай артэрыі, на 80% закрытай тромбам. Працяглы час пасьля апэрацыі ён заставаўся ў цяжкім стане і праходзіў рэабілітацыю ў Варшаве. 25 ліпеня Аляксандру Мілінкевічу споўнілася 79 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Чалавек, які ўвасабляў беларускую дэмакратычную супольнасьць. Памяці Аляксандра МілінкевічаПад бел-чырвона-белым сьцягам і з кветкамі. Як у Варшаве разьвіталіся зь беларускім палітыкам Аляксандрам Мілінкевічам. ФОТА