Польскія праваахоўнікі 5 жніўня затрымалі ў Варшаве 63-гадовага грамадзяніна Ўкраіны Сяргея П., якога падазраюць у спробе замаху на неназванага прадстаўніка ўкраінскай абароннай прамысловасьці. Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы паведаміла пра гэта толькі 20 жніўня.
Паводле польскіх уладаў, няўдалы замах адбыўся ў Ірпені Кіеўскай вобласьці. Сяргей П. падклаў пад аўтамабіль самаробную выбуховую прыладу і ўцёк у Польшчу. Машыну меліся падарваць дыстанцыйна, але празь няспраўнасьць мэханізму выбуху не адбылося.
Сьледзтва мяркуе, што Сяргей П. дзейнічаў на замову расейскіх спэцслужбаў. Суд у Варшаве ўзяў яго пад варту паводле абвінавачаньня ў замаху на забойства з выкарыстаньнем незаконна атрыманых выбуховых рэчываў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Украіна заявіла, што ў яе ў палоне грамадзяне 51 краіны, якія ваявалі за Расею. Ёсьць і беларусыЗа апошні тыдзень гэта ўжо другі вядомы выпадак, калі ў Польшчы затрымліваюць людзей, імаверна завэрбаваных расейскімі спэцслужбамі.
13 жніўня ў стала вядома пра затрыманьне расейца паводле падазрэньня ў падрыхтоўцы забойства грамадзяніна ЗША і Ўкраіны. Паводле польскіх СМІ, гаворка ідзе пра ўраджэнца Данбасу, які плянаваў замах на ўкраінскага рэпэра Альбэрта Васільева, вядомага як Kyivstoner. У Расеі музыканта абвінавацілі ў арганізацыі масаванай атакі бесьпілётнікаў на стратэгічнае прадпрыемства ў Падмаскоўі. Сам Васільеў гэтыя абвінавачаньні катэгарычна адмаўляе.