У гэты дзень
1928 — у Менску адкрыўся Беларускі навукова-дасьледчы інстытут сухотаў.
1937 — у СССР расстралялі лідэраў кампартыі Польшчы Адольфа Варскага і Эдварда Прухняка.
1941 — у Менску пастанавілі «стварыць тайную антыкамуністычную і антыфашысцкую арганізацыю — Беларускую незалежніцкую партыю» (паводле ўспамінаў Зьмітра Касмовіча).
1957 — у СССР адбыўся першы пасьпяховы выпрабавальны палёт ракеты Р-7 — першай у сьвеце міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты. Ракета праляцела каля 6,5 тысячы кілямэтраў. На ейнай аснове неўзабаве стварылі ракету-носьбіт, якая вывела на арбіту першы штучны спадарожнік Зямлі.
1959 — Гаваі атрымалі статус 50-га штату ЗША. Менш чым праз два гады тут народзіцца Барак Абама, 44-ы прэзыдэнт Злучаных Штатаў (з 20 студзеня 2009 па 20 студзеня 2017 году).
1968 — у ноч на 21 жніўня войскі краінаў Арганізацыі Варшаўскай дамовы ўварваліся ў Чэхаславаччыну, каб здушыць «Праскую вясну».
21 жніўня 1968 году: як СССР уварваўся ў Чэхаславаччыну
1991 — Латвія абвясьціла пра поўнае аднаўленьне незалежнасьці, страчанай у выніку савецкай акупацыі ў 1940 годзе.
1991 — у Менску прайшоў шматтысячны мітынг супраць путчу ў Маскве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мітынгі супраць маскоўскага путчу ў Менску 20–21 жніўня 1991 году. ВІДЭА1991 — у СССР пацярпеў паразу жнівеньскі путч: дэлегацыя ГКЧП прыляцела на дачу Міхаіла Гарбачова ў Фарос, Гарбачоў аднавіў сувязь са зьнешнім сьветам, скасаваў усе пастановы ГКЧП і прызначыў новых кіраўнікоў сілавых ведамстваў.
Міхаіл Гарбачоў упершыню пасьля спробы вайсковага перавароту зьявіўся перад журналістамі ў сваёй рэзыдэнцыі ў крымскім Фаросе незадоўга да вяртаньня ў Маскву пасьля правалу путчу, 21 жніўня 2021 году
2020 — увечары 21 жніўня ў Менску ад мэмарыялу ў Курапатах да турмы на Акрэсьціна людзі сталі ў 13-кілямэтровы «ланцуг пакаяньня».
У гэты дзень нарадзіліся
1874 — Уладзімер Беняшэвіч, беларускі гісторык, публіцыст.
1906 — Макар Пасьлядовіч, беларускі пісьменьнік.
1907 — Барыс Кавэрда, антыкамуністычны дзяяч. У 1927 годзе ўчыніў забойства паўнамоцнага прадстаўніка СССР у Варшаве Пятра Войкава.
1908 — Міхаіл Ельяшэвіч, беларускі фізык.
1936 — Аляўціна Вячорка, пэдагог, рэдактар, грамадзкая дзяячка, маці Вінцука Вячоркі, бабуля Франака Вячоркі.
1961 — Вітаўт Чаропка, пісьменьнік, папулярызатар гісторыі.
Вітаўт Чаропка, архіўнае фота
У гэты дзень памерлі
1860 — Канут Русецкі, беларускі мастак
1940 — Леў Троцкі, расейскі рэвалюцыянэр, адзін з арганізатараў рэвалюцыі 1917 году ў Расеі, напярэдадні сьмяротна паранены ў Мэксыцы савецкім агентам.
1941 — на фронце пад Арлом загінуў Аркадзь Астаповіч, мастак-графік.
1979 — Генадзь Кляўко, беларускі паэт, перакладчык
2019 — Леанід Дайнека, беларускі пісьменьнік, аўтар гістарычных раманаў.
Леанід Дайнека вядомы як адзін з найлепшых беларускіх гістарычных пісьменьнікаў. Ён аўтар раманаў «Меч князя Вячкі» пра барацьбу Полацка зь немцамі ў Ніжнім Падзьвіньні, «Сьлед ваўкалака» пра полацкага князя Ўсяслава Брачыславіча, «Жалезныя жалуды» пра раньні этап станаўленьня Вялікага Княства Літоўскага, «Назаві сына Канстанцінам» пра гістарычныя падзеі XV–XVI стагодзьдзяў у Рыме, ВКЛ і Канстантынопалі.
У часы незалежнасьці Беларусі разам з сынамі Сяргеем, Зьмітром і Сьцяпанам Леанід Дайнека займаўся прадпрымальніцкай дзейнасьцю, заснаваў фірмы «Пасад» і «БелПі». Сямейная кампанія вырабляла гатункі настояў «Крамбамбуля».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Памёр Леанід Дайнека, адзін з найлепшых гістарычных пісьменьнікаў Беларусі2019 — Ільля Курган, легендарны дыктар беларускага радыё
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ня стала легендарнага дыктара Беларускага радыё Ільлі Кургана2021 — Галіна Арлова, акторка, народная артыстка Беларусі.