Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня стала легендарнага дыктара Беларускага радыё Ільлі Кургана 


Колішні дыктар Беларускага радыё Ільля Курган

21 жніўня памёр Ільля Курган (Ільля Эйдэльман). Заслужанаму артысту Беларусі было 93 гады. Пра гэта Tut.by паведамілі сваякі былога дыктара Беларускага радыё.

У 1949 годзе Ільля Львовіч прайшоў конкурс амаль з сотні кандыдатаў i быў прыняты дыктарам Беларускага радыё. Менавіта тады кіраўніцтва прапанавала яму памяняць прозьвішча. І ён узяў дзявочае прозьвішча маці — Курган. На радыё адпрацаваў да 1990 году.

Таксама Ільля Курган быў літаратурным кансультантам у Купалаўскім тэатры і Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, выкладаў на катэдры сцэнічнай мовы ў Беларускай акадэміі мастацтваў і ў Менскім універсітэце культуры і мастацтваў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG