Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Леанід Дайнека, адзін з найлепшых гістарычных пісьменьнікаў Беларусі


Леанід Дайнека

На 80-м годзе жыцьця памёр празаік Леанід Дайнека. Пра гэта паведамляе Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Разьвітаньне адбудзецца 25 жніўня з 11-й да 12-й гадзіны ў рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага ў Менску.

Леанід Дайнека вядомы як адзін з найлепшых беларускіх гістарычных пісьменьнікаў. Ён аўтар раманаў «Меч князя Вячкі» пра барацьбу Полацка зь немцамі ў Ніжнім Падзьвіньні, «Сьлед ваўкалака» пра полацкага князя Ўсяслава Брачыславіча, «Жалезныя жалуды» пра раньні этап станаўленьня Вялікага Княства Літоўскага, «Назаві сына Канстанцінам» пра гістарычныя падзеі XV–XVI стагодзьдзяў у Рыме, ВКЛ і Канстанцінопалі.

У часы незалежнасьці Беларусі з сынамі Сяргеем, Зьмітром і Сьцяпанам Леанід Дайнека займаўся прадпрымальніцкай дзейнасьцю, заснаваў фірмы «Пасад» і «БелПі». Сямейная кампанія вырабляла гатункі настояў «Крамбамбуля».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG