Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўключыў дзьве беларускія кампаніі ў санкцыйны сьпіс Украіны.
Гаворка ідзе пра зарэгістраваныя ў Менску ТАА «Ростаграінвэст» і «Трыял экспэрт». Ва ўказе Зяленскага гаворыцца, што гэтыя кампаніі «датычныя да незаконнага вывазу ўкраінскага збожжа з часова акупаваных тэрыторыяў Украіны».
Асноўны від дзейнасьці першай кампаніі — гуртавы гандаль збожжам, насеньнем і кармамі для сельскагаспадарчых жывёлаў. На сайце другой пазначана, што яна вырабляе, разьлівае і фасуе расьлінныя алеі. Вытворчасьць месьціцца ў Наваельні Дзятлаўскага раёну Горадзенскай вобласьці, піша «Позірк».
Кіеў рэгулярна ўводзіць санкцыі супраць беларускіх кампаній. У асноўным яны зьвязаныя з вайскова-прамысловым комплексам. Гэтак, 3 жніўня Ўкраіна ўнесла ў санкцыйны сьпіс кампаніі з Воршы і Маладэчна.
Украіна ўвяла санкцыі супраць дзьвюх беларускіх кампаній, датычных да «незаконнага вывазу збожжа» з акупаваных тэрыторый
Пагрузка зерня ў акупаваным Марыюпалі, 2023 год