9 жніўня 2026 году ў шостую гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў і пратэстаў пасьля іх беларусы сабраліся на акцыю ў Варшаве. Свабода вяла жывую трансьляцыю з цэнтру польскай сталіцы.
Міжнародную акцыю «Дзень годнасьці» беларуская дыяспара па ўсім сьвеце ладзіць у шостую гадавіну выбарчых пратэстаў 2020 году. Менавіта 9 жніўня 2020 году ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Яны прайшлі ва ўмовах масавых фальсыфікацыяў.
Ужо ўвечары 9 жніўня тады пачаліся масавыя пратэсты і затрыманьні. Апошнія набылі маштаб рэпрэсіяў, якіх не было ў найноўшай гісторыі Беларусі. Вынікі выбараў не прызнала міжнародная супольнасьць.