Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Вільні выйшлі на «Дзень годнасьці» у гадавіну пратэстаў 2020 году. ФОТА

Міжнародная акцыя «Дзень годнасьці», якую ладзіць беларуская дыяспара па ўсім сьвеце ў шостую гадавіну выбарчых пратэстаў 2020 году, прайшла ў Вільні. Удзельнікі сабраліся на мітынг на Катэдральнай плошчы ў цэнтры гораду і прайшлі маршам да Варты сьвятла перад беларускай амбасадай.

Менавіта 9 жніўня 2020 году ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Яны прайшлі ва ўмовах масавых фальсыфікацыяў. Паводле агучаных ЦВК зьвестак, Аляксандар Лукашэнка набраў 80,1%, Сьвятлана Ціханоўская – 10,12%. На шмат якіх участках незалежныя назіральнікі фіксавалі несумненную істотную перавагу Ціханоўскай. Ужо ўвечары 9 жніўня пачаліся масавыя пратэсты і затрыманьні. Апошнія набылі маштаб рэпрэсіяў, якіх не было ў найноўшай гісторыі Беларусі. Вынікі выбараў не прызнала міжнародная супольнасьць.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG