Паводле яе, амаль для кожнай беларускай сям’і ты падзеі падзялілі жыцьцё на «да» і «пасьля»: «Затрыманьні, ператрусы, хуткі ад’езд з адной валізкай».
«Зьмянілася і само штодзённае жыцьцё. Краіна штогод губляе найважнейшых спэцыялістаў. Зьяжджаюць лекары, настаўнікі, ІТ-спэцыялісты. У аптэках няма патрэбных мэдыкамэнтаў. Праблемы з банкамі і картамі. Складанасьці з візамі і падарожжамі. Да таго ж у Беларусі людзі былі вымушаныя навучыцца ўважліва падбіраць словы. І кожны дзень правяраць, ці ўсё ў парадку з блізкімі. Вось як сёньня выглядаюць наступствы рэпрэсій», — заявіла Ціханоўская.
«Шэсьць гадоў чаканьня — дастаткова доўга, каб стаміцца і засумнявацца, ці мае ўсё гэта сэнс. Але з кожным годам становіцца ўсё больш відавочна: 2020-ы незваротна зьмяніў Беларусь».
Форум