На канфэрэнцыі «Новая Беларусь» абвясьцілі пра новае прызначэньне ў Аб’яднаным пераходным кабінэце

Юлія Міцкевіч

На канфэрэнцыі «Новая Беларусь», якая праходзіць у Варшаве 8-9 жніўня, паведамілі пра новае прызначэньне ў Аб’яднаным пераходным кабінэце, які ўзначальвае Сьвятлана Ціханоўская.

За сацыяльную палітыку ў АПК цяпер будзе адказваць Юлія Міцкевіч, якая была прадстаўніцай у гендэрных пытаньнях. Вольга Зазулінская, якая раней займала гэтую пасаду, цяпер узначаліць Місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Ўкраіне замест Сьвятланы Шацілінай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Варшаве адбыўся першы дзень канфэрэнцыі «Новая Беларусь». ФОТА, ВІДЭА

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Дэмакратычныя сілы Беларусі заклікалі ўрад Украіны адтэрмінаваць для беларусаў новыя правілы легалізацыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Сына кіраўніцы Місіі беларускіх дэмсілаў ва Ўкраіне падазраюць у арганізацыі ўцёкаў прызыўнікоў за мяжу