Беларусы зьяўляюцца найбольшай нацыянальнай групай у Літве па колькасьці атрымальнікаў статусу ўцекача

У Дэпартамэнце міграцыі Літвы. Ілюстрацыйнае фота

У ліпені 2026 году Літва надала статус уцекача 12 грамадзянам Беларусі і толькі адзін беларус атрымаў адмову.

Як паведаміла выданьне «Позірк» з спасылкай на зьвесткі Дэпартамэнту міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы, яшчэ 12 грамадзян Беларусі зьвярнуліся да міграцыйных органаў Літвы з просьбай па атрыманьне статусу ўцекача.

Статыстыка ведамства сьведчыць аб тым, што грамадзяне Беларусі сёлета лідзіруюць у агульным ліку пададзеных заяў аб прытулку — 71 з 185 пададзеных зваротаў. Далей ідуць Афганістан (22), Расея (12), Пакістан (12) і Ірак (7).

З пачатку году статус уцекача ў Літве атрымалі 63 беларусы: у студзені і лютым па 2, у сакавіку — 3, красавіку — 15, траўні — 6 і чэрвені — 23.

Колькі беларусаў раней атрымалі статус уцекача ў Літве

У 2025 годзе статус уцекача ў Літве атрымалі 104 грамадзяніна Беларусі — на 10,3% менш, чым у 2024 годзе (116), і на 67,1% менш, чым у 2023 годзе (316). Дадатковую абарону за тры апошнія гады атрымаў толькі адзін чалавек — у траўні 2025 году.

На 1 жніўня ў Літве на падставе дазволу на пражываньне зарэгістраваныя 48 283 грамадзяніна Беларусі.

Чаму гэта важна

Літва — адна з краін, куды ўлады Беларусі выправаджваюць палітвязьняў, вызваленых на падставе дамоўленасьцяў з адміністрацыяй ЗША. Апроч Літвы, палітвязьняў вывозілі ва Ўкраіну і Польшчу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Паміж небам і зямлёй». Як жывуць былыя палітвязьні праз год пасьля першай вялікай хвалі вызваленьня«Беларусь у турме адчуваеш як страчаны рай». Павал Севярынец прэзэнтаваў у Вільні сваю новую кнігу440 вызваленых, 205 вывезеных. Што вядома праз год ад пачатку вызваленьняў і выправаджэньняў палітвязьняў