Ужо сёньня: Цётцы — 150!

Алаіза Пашкевіч (Цётка)

Падзеі 15 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

1876 Алаіза Пашкевіч (Цётка), паэтка, дзяячка нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пачатку ХХ ст.

На пачатку ХХ стагодзьдзя Алаіза Пашкевіч пад псэўданімам Гаўрыла з Полацку выдала кнігу «Скрыпка беларуская», а затым выпусьціла і кнігу «Хрэст на свабоду». Пазьней яна стала адной з заснавальніц першай беларускай газэты «Наша Доля». У 1915 годзе разам з аднадумцамі стварыла ў Вільні першую легальную школу з навучаньнем на беларускай мове.

У зьвязку зь юбілеем варта прыгадаць ранейшы свабодаўскі тэкст, на 140-годзьдзе выбітнай беларускі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Цётцы — 140! Нечаканыя факты пра Алаізу Пашкевіч

Таксама ў гэты дзень

1099 — узяцьце Ерусаліму крыжакамі.

1410 — аб’яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы здабыла перамогу над крыжакамі Тэўтонскага ордэну ў бітве пад Грунвальдам. Грунвальдзкая бітва — гэта бітва паміж аб’яднанымі войскамі Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага (таксама прысутнічалі баявыя атрады чэхаў і татараў) і прафэсійным войскам наймагутнейшай у тагачаснай Эўропе мілітарысцкай дзяржавы Тэўтонскага ордэну. Перамога саюзьнікаў пад Грунвальдам спыніла шматвяковую экспансію крыжакоў на славянскія землі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Беларусы зьвярнуліся да кіраўніцтва музэю бітвы пад Грунвальдам. Просяць паставіць на полі таксама беларускі штандар

1514 — пачалася аблога Смаленску маскоўскім войскам.

1834 — урачыста адкрыты Кіеўскі ўнівэрсытэт.

1924 — ІІ сэсія ЦВК БССР прыняла пастанову «Аб практычных мерах па правядзеньні нацыянальнай палітыкі», у адпаведнасьці зь якой беларусізацыя стала афіцыйнай дзяржаўнай палітыкай і было абвешчана раўнапраўе беларускай, расейскай, польскай і габрэйскай моў.

1925 — адноўленая дзейнасць Беларускага камітэта ў Варшаве.

1938 — у Гомлі адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар лялек. Пасьля вайны пераехаў у Менск.

У гэты дзень нарадзіліся

1606 Рэмбрант Гармэнзан ван Рэйн, галяндзкі мастак.

Рэмбрант, аўтапартрэт

1609Казімір Леў Сапега, дзяржаўны і грамадзкі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1900 — (або, паводле апублікаванай у 2019 годзе хроснай мэтрыкі — 1901), нарадзіўся вялікі беларускі паэт, празаік, перакладчык, мовазнаўца і вучоны, шматгадовы вязень сталінскага ГУЛАГу Ўладзімер Дубоўка. Яго творчасьцю захапляўся Янка Купала, а Язэп Пушча пісаў, што вершы Дубоўкі — «гэта ўзвышша сучаснай беларускай паэзіі». Увёў ва ўжытак такія словы, як «адлюстраваць», «ажыцьцяўленьне», «дабрабыт», «мілагучны», «мэтазгодны», «цемрашал».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

10 фактаў пра вязьня сумленьня Ўладзімера Дубоўку, які ненавідзеў Сталіна і стукачоў

1930 Жак Дэрыда, францускі філёзаф.

Жак Дэрыда

У памяці

1904Антон Чэхаў, расейскі пісьменьнік.

Антон Чэхаў

1961Віктар Галаўчынер, актор, рэжысэр, драматург, народны артыст Беларусі і Літвы.

1978Сьцяпан Бірыла, актор тэатра і кіно, народны артыст Беларусі.

2009Натальля Эстэмірава, чачэнская журналістка і праваабаронца (забітая).

Натальля Эстэмірава

2012Вера Вярба, паэтка.