Яшчэ адзін брэнд беларускага адзеньня заявіў, што спыняе працу

Адзеньне LSTR, архіўнае фота

Аб спыненьні працы заявіў брэнд LSTR.

Пра гэта паведамляецца ў Інстаграм крамы:

«Дарагія сябры! Наш брэнд спыняе сваю працу. Шчыра дзякуем вам за тое, што ўвесь гэты час былі побач з намі, за ваш давер і падтрымку! Па пытаньнях падарункавых сэртыфікатаў, калі ласка, пішыце ў дырэкт», — напісана ў Інстаграм крамы.

На сайце LSTR паведамляецца, што крама «часова не працуе».

У LSTR выраблялася адзеньне з нацыянальным стылі і з нацыянальнымі прынтамі, у краме прадаваліся лідзкія кеды і сувэніры.

Брэнд пачаў працу ў 2011 годзе.

Таксама нядаўна стала вядома пра закрыцьцё этнакрамы Ragna брэнда адзеньня Honar, які вырабляў вышыванкі і аксэсуары з нацыянальным арнамэнтам.

З 2020 году пасьля частых візытаў дзяржаўных органаў мусілі закрыцца ці зазналі сур’ёзныя цяжкасьці ў далейшай працы крамы «Князь Вітаўт», Symbal.by, «Росквіт», Honar, Vokladki, БЧБ.бел, «Адметнасьць», «Цудоўная крама», «Хамелеон», LSTR Adzieńnie і іншыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Прыпыніла працу менская крама «Мой модны кут»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Воршы ўлады закрываюць краму нацыянальнай сымболікі