Да родных Сашы Філіпенкі прыходзілі сілавікі па «справе ЭГУ»
Пра гэта сам Саша Філіпенка расказаў у эфіры «Белсату». Паводле Філіпенкі, сілавікі часам наведваюцца да яго дадому і турбуюць блізкіх:
«Апошні раз да мяне чамусьці прыходзілі ў сувязі з тым, што я таксама навучаўся ў ЭГУ. Напэўна, яны хацелі высьветліць, што менавіта я рабіў у ЭГУ, хаця я адвучыўся ў ЭГУ толькі першы курс, і пасьля яго закрылі».
Паводле праваабаронцаў «Вясны», з пачатку чэрвеня па ўсёй Беларусі разгортваецца маштабны перасьлед, зьвязаны з Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам, які ў Беларусі прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй і распачалі крымінальную справу за спрыяньне «экстрэмісцкай дзейнасьці» і яе фінансаваньне. Да людзей прыходзяць з ператрусамі, допытамі і выклікаюць на размовы ў КДБ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хроніка перасьледу 2 ліпеня: у Менску за «садзейнічаньне экстрэмізму» асудзілі будаўнікаНа былога палітвязьня Мажэйку завялі новую крымінальную справу
Улады яшчэ 11 траўня 2026 году распачалі справу супраць Паўла Мажэйкі, якога летась вызвалілі і вывезьлі зь Беларусі, праўдападобна, паводле аднаго з палітычных артыкулаў Крымінальнага кодэксу — 361-4 («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»), паведамляе «Горадзенская Праваабарона».
«Я ня ведаю, чаго дакладна тычыцца заведзеная справа. Ведаю пра дзясяткі так званых працэсуальных дзеяньняў у дачыненьні да маіх родных, сваякоў і знаёмых: ператрусы, допыты, у тым ліку нефармальныя размовы» — сказаў Павал.
У Беларусі групы сілавікоў пры ператрусах шукаюць менавіта Паўла Мажэйку, супрацоўнікі КДБ абавязваюць родных перадаць яму, што ён нібыта можа беспраблемна і бясьпечна вярнуцца ў Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хроніка перасьледу 6 ліпеня: сьпевака Сяргея Міхалка будуць судзіць завочна ў менскім судзеПалітзьняволенага Івашына перавялі ў магілёўскую калёнію
У магілёўскую калёнію Дзяніса Івашына перавялі 18 чэрвеня — дагэтуль ён 3 гады адбыў у турме № 8 у Жодзіне. Гэтым днём датаваны ягоны ліст да маці, потым ліст ад 21 чэрвеня атрымала жонка. З той пары больш ніводнага ліста ад Дзяніса яны не атрымалі, расказала БАЖ Вольга Івашына:
«Адразу па прыбыцьці ў калёнію мужа мусілі зьмясьціць у карантын. Але адтуль лісты даходзілі. Зараз, калі лістоў няма ўжо 22 дні, выглядае на тое, што яго кінулі ў ШЫЗА. Мы гэта ўжо „праходзілі“ ў турме, калі Дзяніса трымалі ў штрафным ізалятары. Тады таксама лістоў не было па некалькі тыдняў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хроніка перасьледу 9 ліпеня: колішнюю палітзьняволеную будуць судзіць зноў, цяпер завочнаЧаму гэта важна
У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.
Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году складае ня менш за 500 тысяч.
Паводле зьвестак праваабаронцаў, за кратамі ў Беларусі знаходзяцца больш за 850 палітычных зьняволеных. Кожны месяц такі статус атрымліваюць па 30–50 новых вязьняў.