Лукашэнка абавязаў адсочваць працаўладкаваньне сілавікоў, звольненых за «дыскрэдытацыю», цягам пяці гадоў

За падтрымку акцый пратэсту і патрабаваньні спыніць гвалт пасьля 2020 году звольнілі сама меней 200 сілавікоў і дыпляматаў. Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб пытаньнях праходжаньня вайсковай службы, службы ў ваенізаваных арганізацыях», які прадугледжвае маніторынг працаўладкаваньня асобаў, звольненых з вайсковай службы праз дыскрэдытацыйныя абставіны.

Як адзначаецца ў апублікаваным на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі ўказе, такі маніторынг будзе ісьці цягам пяці гадоў пасьля звальненьня з пэрыядам раз на паўгоду.

Зьвесткі аб такіх звольненых грамадзянах абавязалі перадаваць з дзяржаўнага рэестру індывідуальных асабістых рахункаў застрахаваных асобаў у сыстэме дзяржаўнага сацыяльнага страхаваньня арганізацыям, якія будуць ажыцьцяўляць маніторынг — дзяржаўным органам, у якіх прадугледжана вайсковая служба, і Фонду сацыяльнай абароны.

Інфармацыю пра выяўленьня факты працаўладкаваньня звольненых на кіроўныя пасады ў дзяржаўных і недзяржаўных арганізацыях і прадпрыемствах будуць перадаваць мясцовым і распарадчым органам для «рэагаваньня адпаведна заканадаўчым актам».

Гэтым жа дакумэнтам прадугледжваецца ўнясеньне зьменаў у іншыя ўказы Лукашэнкі, якія вызначаюць «дыскрэдытацыйныя абставіны» для звальненьня з вайсковай і дыпляматычнай службы, службы ў Сьледчым камітэце, а таксама ў органах дзяржаўнага кантролю, унутраных спраў і па надзвычайных сытуацыях.

Сярод такіх абставін:

  • звальненьне з пазбаўленьнем афіцэрскага званьня,
  • набыцьцё моцы выраку за злачынства,
  • учыненьне праступка, не сумяшчальнага з знаходжаньнем на службе, адсутнасьць допуску да сакрэтаў, калі чалавек адмаўляецца падпісаць адпаведныя абавязаньні,
  • набыцьцё грамадзянства іншай краіны,
  • ненаданьне дэклярацыі аб даходах,
  • непадпісаньне антыкарупцыйнага абавязаньня,
  • неінфармаваньне аб канфлікце інтарэсаў,
  • адкліканьне з амбасады праз прызнаньне пэрсонай нон-грата, учыненьне адміністрацыйнага або крымінальнага правапарушэньня ў краіне знаходжаньня, парушэньні пры абыходжаньні з сакрэтнай інфармацыяй (для дыпляматаў і тэхнічных супрацоўнікаў дыпляматычных прадстаўніцтваў Беларусі за мяжой. — РС).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Хроніка перасьледу 19 кастрычніка: 2 гады калёніі былому сьледчаму за абразу Лукашэнкі

Чаму гэта важна

Пасьля 2020 году ўлады Беларусі пачалі звальняць грамадзян, якія працавалі ў дзяржаўных органах або служылі ў войску, праз тое, што яны падтрымалі акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і заявілі аб недапушчальнасьць гвалту сілавікоў супраць пратэстоўцаў.

Сярод звольненых — вайскоўцы, міліцыянэры, судзьдзі, працаўнікі пракуратуры, Сьледчага камітэты і дыпляматы.

У траўні 2021 году, згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, больш за 80 прадстаўнікоў сілавых структур пазбавілі спэцыяльных і вайсковых званьняў, яшчэ больш за 80 — у верасьні 2022 году.

Апроч таго, падчас пратэстаў звольнілі, пазбавілі дыпляматычных рангаў або абвясьцілі ў вышук некалькі дзясяткаў дыпляматаў і супрацоўнікаў беларускіх амбасад, якія публічна асудзілі гвалт.

У кастрычніку 2020 году шэраг звольненых сілавікоў абвясьцілі аб стварэньні арганізацыю ByPol, якая цяпер займаецца выкрыцьцём злачынстваў рэжыму Лукашэнкі супраць пратэстоўцаў, датычнасьці да саўдзелу ў агрэсіі Расеі супраць Беларусі, а таксама зборы інфармацыі аб карупцыйных схемах уладаў краіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У сьпіс экстрэмістаў трапілі два былыя сьледчыя. Расказваем, хто гэтаХроніка перасьледу 19 кастрычніка: 2 гады калёніі былому сьледчаму за абразу ЛукашэнкіАрышт праз год пасьля падзей, закрытыя суды, рэкордныя тэрміны. Як рэжым помсьціць сілавікам, якія адмовіліся ўдзельнічаць у гвалце«Удзячны такому павароту лёсу». Звольнены за «нядобранадзейнасьць» сьледчы ў асабліва важных справах ўладкаваўся да фэрмэраАдстаўным афіцэрам, якіх Лукашэнка пазбавіў званьняў, паменшылі пэнсіі. Яны падаюць скаргі ў суд