Штучны інтэлект ужо перапісвае правілы гульні ў сьвеце. Былы беларускі дыплямат і выпускнік Гарварду Павал Сьлюнкін у праекце «Канапа» расказвае, хто выйграе AI-гонку, чаму дэмакратыя можа стаць слабейшай, як тэхналёгіі ўзмацняюць дыктатуры, што адбываецца ў супрацьстаяньні ЗША і Кітаю і дае параду беларускім дыпляматам.
Кароткі зьмест
00:42 – Хто такі Павел Сьлюнкін: ад беларускага дыплямата да экспэрта па AI
01:13 – Чаму тэхналёгіі становяцца ключавым рэсурсам у палітыцы
02:53 – Роля AI у ваенных апэрацыях: ад планавання захопу Мадуру да дронаў ва Украіне
06:51 – Ці выкарыстоўвае Лукашэнка і беларускі дзяржапарат кітайскія AI-інструменты?
08:13 – Амэрыканскі ChatGPT супраць кітайскага DeepSeek: розьніца ў доступе і цэнзуры
11:29 – Гонка за «Звышінтэлектам» (AGI): хто стане валадаром сьвету?
13:52 – Эўропа ў тэхналягічнай гонцы: чаму рэгуляваньне можа стаць пасткай
18:34 – Чатыры сланы прагрэсу: капітал, вылічальныя магутнасьці, чыпы і таленты
25:02 – Ці праспала Беларусь тэхналягічную рэвалюцыю?
27:00 – Страх страты працы: ці заменіць AI «белыя каўнеры»?
31:48 – Маніпуляцыі альгарытмаў у сацыяльных сетках і эрозія дэмакратыі
42:05 – Лічбавая дыктатура: як аўтакраты выкарыстоўваюць AI для кантролю
47:58 – Глябальныя зьмены ў міжнароднай палітыцы і крызіс старой архітэктуры сьвету
56:19 – Роля ЗША як «глябальнага паліцыянта» пры Трампе і Байдэне
1:10:00 – Спрэчкі пра фінансаваньне NATO: ці павінна Амэрыка плаціць за Эўропу?
1:15:10 – Гарвард супраць БДУ: ці варта адукацыя ў ЗША сваіх грошай?
1:25:09 – Як зьмянілася Амэрыка за апошнія 20 гадоў: погляд знутры
1:37:12 – Ці гарантуе дыплём Гарварда багатае жыцьцё ў эпоху AI?
1:43:53 – Галоўная парада: як не застацца за бортам у новым сьвеце
Павал Сьлюнкін і Дзьмітры Гурневіч
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
АйЦіБарада пра ChatGPT, звальненьні, дыктатуру і будучыню AI ў БеларусіПра праект «Канапа»
«Канапа» — гэта ўтульныя інтэрвію Дзьмітрыя Гурневіча, дзе госьці разважаюць пра Беларусь і беларускасьць. І проста могуць быць сабой. Глядзіце на YouTube-канале Радыё Свабода.