Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Канапа». Як жыць у Беларусі, каб не паехаў дах? Вопыт жонкі палітвязьня Юліі Семчанкі

Юлія Семчанка
Юлія Семчанка

Жыцьцё з сынам у Беларусі, хэйт за «занадта шчасьлівы» Instagram і тое, як беларуская мова, культура і вандроўкі дапамаглі не зламацца. У гэтым выпуску «Канапы» блогерка Юлія Семчанка расказвае пра тры гады, калі яе муж Дзьмітры Семчанка, былы журналіст ОНТ, быў за кратамі.

Шчырая размова пра боль, вытрымку і пра тое, чаму жыць далей — гэта таксама форма супраціву.

00:00 Пачатак: Семчанка пра турму і жыцьцё
01:30 «Чаму ты сьмяесься?» — хейт за Instagram
02:30 Першыя месяцы пасьля арышту: што было самым цяжкім
03:00 «Я выбрала жыць»: як не зламацца
04:00 Ці можна быць шчасьлівай, калі муж за кратамі
05:00 Жонкі палітвязьняў: як яны трымаюцца
06:00 Што ратуе: мова, культура, падарожжы
06:40 Беларуская мова як апора ў крызісе
07:30 Як перайсьці на беларускую: асабісты досьвед
09:00 Рэакцыя людзей: падтрымка і хейт
10:00 Страх гаварыць па-беларуску: як пераадолець
11:00 Дзіця і беларуская мова: як вучыць без ціску
12:00 Чаму ў Беларусі мова — «як замежная»
13:30 Ці важна быць беларускамоўным сёньня
14:30 Адмова ад расейскага кантэнту: чаму
16:00 «Нэафітка» і таксычныя камэнтары
17:30 Чаму нельга шэйміць за мову
18:30 Беларуская мова ў паўсядзённым жыцьці
20:00 Ці стане Беларусь беларускамоўнай. Што павінна зрабіць дзяржава
25:00 Вандроўкі па Беларусі: як гэта лечыць
27:00 Палесьсе і Прыпяць: месца сілы
30:00 Чаму варта адкрыць Беларусь нанова
33:00 Хто такі беларус сёньня
35:00 Чаму людзі стаміліся ад навін
37:00 Жыць у Беларусі: без асуджэньня
39:00 Ці трэба пакутаваць разам з вязьнямі
41:00 Як гэта бачыць муж пасьля турмы
43:00 Дзіця і турма бацькі: складаны досьвед
45:00 Як дапамагчы дзіцяці перажыць турму бацькі
47:00 Навошта беларуская мова сёньня
50:00 Ці «памірае» беларускасьць
53:00 Як пачаць гаварыць без страху
56:00 Ідэя YouTube-шоу: новы праект
58:00 Крынжовая гісторыя: беларуска ў таксоўцы
1:00:00 Высновы: што дапамагае трымацца

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG