Гісторык Цімох Акудовіч прапануе непрыемную думку: калі вы чуеце «зрабіць Беларусь ізноў вялікай», дык у нашай гісторыі няма аднаго бясспрэчнага «залатога часу». ВКЛ была супярэчлівай і далёка не ідэальнай дзяржавай, БССР — маральным тупіком. Чаму Беларусь ня мусіць шукаць апоры ў мінулым і чаму менавіта гэта адкрывае ёй шлях у будучыню.
1:00 – калі Беларусь была вялікай
3:04 – які самы цікавы час беларускай гісторыі
7:47 – беларуская гісторыя гэта суцэльныя няшчасьці і пакуты?
10:04 – як беларусы зьявіліся «ніадкуль»
15:42 – як мы расказваем пра сябе: як пра ахвяр ці пераможцаў
19:18 – ці выхаваньне на гісторыі пакутаў можа даць плён?
23:46 – чаму варта сьвяткаваць дату 28 студзеня
27:40 – ці варта адмовіцца ад сьвяткаваньня войнаў
31:44 – што за фэномэн Магілёўскага паўстаньня
35:27 – як быць з памяцьцю беларусаў у Чырвонай арміі
39:11 – ці варта беларусам асуджаць усё савецкае?
42:03 – як быць з гісторыямі пра беларусаў, якія былі ляяльныя нацыстам?
48:30 – Беларусь звалілася на беларусаў «зь неба»?
54:03 – чаму беларусы ўвесь час як «птушка Фэнікс» нараджаюцца наноў
Форум