Ужо сёньня: У Віцебску запусьцілі трамвай

Трамвай на Саборнай плошчы Віцебску, не пазьней за 1904 год

Падзеі 30 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1894 — Карэя абвясьціла незалежнасьць ад Кітаю.

1898 — у Віцебску пачаўся трамвайны рух.

1905 — часопіс Annalen der Physik атрымаў рукапіс Альбэрта Эйнштэйна «Пра электрадынаміку рухомых цел». Праз тры месяцы выйшаў артыкул, зь якога сьвет даведаўся пра тэорыю адноснасьці.

1908 — падзеньне Тунгускага мэтэарыту.

1934 — пачалася «ноч доўгіх нажоў» у Трэцім Райху, да 2 ліпеня на загад Гітлера забілі кіраўнікоў штурмавых атрадаў нацысцкай партыі.

1944 — у ноч на 30 чэрвеня зьнішчаны Калдычэўскі лягер сьмерці ў Баранавіцкім раёне. Немцы расстралялі 2 тысячы чалавек, астатніх 300 вывезьлі ў Нямеччыну.

2021 — арыштавалі паліталягіню Валерыю Касьцюгову. Разам з супрацоўніцай ЭГУ Тацянай Кузінай іх асудзілі на 10 гадоў зьняволеньня. 20 сакавіка 2026 году пры пасярэдніцтве ЗША Касьцюгову ў ліку 250 палітвязьняў вызвалілі і дазволілі застацца ў Беларусі.

Валерыя Касьцюгова

2021 — у Менску на два гады «хатняй хіміі» асудзілі Вольгу Сінялёву за тое, што адмовілася здаваць кватэру намесьніцы пракурора Аліне Касьянчык, вядомай сваім удзелам у палітычных працэсах

Вольга Сінялёва

У гэты дзень нарадзіліся

1881 — Павел Растаргуеў, мовазнаўца, дасьледнік беларускай мовы заходняй Браншчыны

1911 — Чэслаў Мілаш, польскі паэт, празаік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1980 году.

Чэслаў Мілаш, 2000 год

1946 — Аляксандар Лягчылаў, паэт-песеньнік

1963 — Валера Песін, вольны мастак-авангардыст

1965 – Лявон Юрэвіч, літаратуразнавец, крытык, бібліёграф, архівіст, грамадзкі дзяяч.

У памяці

1969 — Міхайла Грамыка, беларускі пісьменьнік і навуковец.

1993 — Міхась Мельнікаў, беларускі краязнаўца.

2010 — Уладзімер Ісаенка, беларускі археоляг. Ісаенка стаў адкрывальнікам археалёгіі беларускага Палесься, асноўным дасьледчыкам каменнага веку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Вянок Памяці: Уладзімер Ісаенка


2012 — Іцхак Шамір, прэм’ер-міністар Ізраілю. Нарадзіўся ў мястэчку Ружаны на Берасьцейшчыне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Памёр былы прэм'ер Ізраілю – ураджэнец Беларусі

2017 — Аляксандар Крывіцкі, мовазнаўца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Памёр навуковец Аляксандар Крывіцкі, знаўца беларускіх дыялектаў. Водгукі калегаў

2017 — Ігар Жук, літаратуразнаўца, крытык, гісторык літаратуры

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Вянок памяці: Ігар Жук