Былога афіцэра Ўнутраных войскаў асудзілі па палітычнай справе
У Гомельскім абласным судзе вынесьлі прысуд 34-гадоваму жыхару Сьветлагорска Ягору Бойку. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Беларусі). Верагодна, яму прызначылі «хатнюю хімію», піша «Гомельская Вясна».
Паводле праваабаронцаў, Ягор скончыў Вайсковую акадэмію Беларусі і з 2014 да 2020 года служыў ва Ўнутраных войсках, прайшоўшы пасады ад камандзіра ўзвода да старшага афіцэра службы штабу. З 2020-га па 2023 год Бойка працаваў на аб’яднаньні «Сьветлагорск-Хімвалакно» адмыслоўцам у арганізацыі закупак і вядучым адмыслоўцам бюро эканамічнай ды інфармацыйнай бясьпекі, таксама паралельна быў індывідуальным прадпрымальнікам.
Цяпер месцам ягонай працы пазначана прадпрыемства «Shacman-bel», якое зьяўляецца дылерам кітайскага вытворцы грузавых аўтамабіляў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хроніка перасьледу 19 чэрвеня: за ахвяраваньні асудзілі сама меней 159 чалавек, у «экстрэміскі» сьпіс унесьлі больш за 40 рэсурсаўЖыхарку Гомля асудзілі ў «справе Гаюна»
У Гомельскім абласным судзе вынесьлі прысуд 30-гадовай жыхарцы Гомля Вользе Марчанцы. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»). Жанчыне прысудзілі тры гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову («хатняя хімія»).
Як паведамляе «Гомельская Вясна», перасьлед Вольгі зьвязаны з «справай Гаюна». Справу завялі за перадачу незалежнаму праекту зьвестак аб руху расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі падчас уварваньня Расеі ва Ўкраіну.
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 11 чалавек
- Марат Бушэнка
- Аляксандар Ванчанка
- Вадзім Даўгучыц
- Аляксандар Каваленка
- Дарʼя Калінава
- Аляксандар Карнацкі
- Аляксандар Катлянік
- Радзівон Курцараў
- Дзьмітры Левы
- Павал Станіслаўчык
- Павал Чарняк
Цяпер у Беларусі 852 палітычныя вязьні, пра якіх ведаюць праваабаронцы «Вясны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хроніка перасьледу 25 траўня: правялі ператрус у яшчэ аднаго актывіста, новы прысуд у «справе Гаюна»Чаму гэта важна
У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.
Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020-га, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026-га складае ня менш за 500 тысяч.
Паводле зьвестак праваабаронцаў, за кратамі ў Беларусі знаходзяцца сама меней 869 палітычных зьняволеных. Кожны месяц такі статус атрымліваюць па 30–50 новых вязьняў.