У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што за грашовыя пералічэньні ў фонды салідарнасьці і іншыя ініцыятывы, прызнаныя ўладамі «экстрэмісцкімі» і «тэрарыстычнымі», у Беларусі асудзілі ўжо сама меней 159 чалавек, сярод якіх, у прыватнасьці, 26 IT-спэцыялістаў і 33 жанчыны.
«Хваля салідарнасьці пасьля падзеяў 2020 году і падтрымка беларускіх добраахвотнікаў пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне сталі для беларусаў пасткай, якую сілавікі выкарыстоўваюць дагэтуль», — заявілі праваабаронцы.
Паводле іх, за ахвяраваньні ў падтрымку Ўкраіны ў Беларусі асудзілі 44 чалавек.
46 палітзьняволеных, асуджаных за данаты, памілавалі. Але яшчэ сотні беларусаў пад пагрозай крымінальных справаў былі вымушаныя «адкупляцца» непрацэсуальнымі ахвяраваньнямі ў памерах, якія шматкроць перавышаюць аб’ём данатаў. У той жа час тым, хто трапляе пад суд, прызначаюць жорсткія рэальныя тэрміны — да 9,5 году калёніі.
Чаму гэта важна
У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне адбыліся масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.
Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020-га, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026-га складае ня менш за 500 тысяч.
Паводле зьвестак праваабаронцаў, за кратамі ў Беларусі знаходзяцца сама меней 869 палітычных зьняволеных. Кожны месяц такі статус атрымліваюць па 30–50 новых вязьняў.
У сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў нечакана трапіла старонка афіцыйнага Беларускага саюзу дызайнэраў
За тыдзень улады ўнесьлі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» больш за 40 рэсурсаў.
Сярод іх — старонкі палітыкаў, пісьменьнікаў, журналістаў і СМІ, што для рэжыму ў Беларусі ўжо стала нормай. Нечаканым навічком сьпісу стала старонка афіцыйнага Беларускага саюзу дызайнэраў ў Інстаграме. Экстрэмісцкай яе 18 чэрвеня прызнаў суд Савецкага раёну Менску. Не адкрываецца і сайт саюзу, зарэгістраваны ў Беларусі.
- Alena Dziadziulia (Facebook)
- Alexandr Rudenok (TikTok)
- AliaksVendetti (Instagram)
- allekosanja / Аляксандр Каваленка (Instagram— старонка недаступная, Facebook)
- Anna Matsiyeuskaya (Facebook)
- BelarusWithUkraine (Telegram)
- bialevich_m (Instagram)
- bulbamovie (Instagram)
- Franak Viacorka (Threads)
- GroßDeutchland Reich (Telegram-стыкеры)
- Hanna Liubakova (Facebook)
- in_victus_1863tattoo (Threads)
- l.sudalenka (TikTok)
- Michaеl Kucherov Sus (Facebook)
- Nastassia Rouda (Facebook)
- PINSK♥Life (Сайт)
- Pozirk — Навіны пра Беларусь (Facebook)
- Sampo (Telegram)
- soncau.d (Instagram)
- Stefan Kulčanka (Facebook)
- unidby (Instagram)
- Valery Babaian (Threads)
- VolaVola (TikTok)
- yauheni.bury (Instagram)
- Алесь Солiк (Facebook)
- беларускi варушняк (Instagram)
- Беларусь Навіны і Палітыка (TikTok)
- Белсат по-русски (Facebook)
- ВеIUkг bу (Telegram-стыкеры)
- Вячаслаў Голiк / Вячеслав Голик (ВКонтакте, Facebook)
- ГАИ Поставы (імаверна, махлярскі Telegram-канал)
- Зеркало. Новости (Threads)
- ІншыЯ (YouTube)
- Коласа-Восточная-Белинского-Мележа (занядбаны Telegram-канал з 1 удзельнікам)
- Латушка і Рух За Свабоду (TikTok)
- Микола (TikTok)
- Мы против Декрета № 3 (Одноклассники)
- ПЕРШЫ ГАЛАСЫ рэгiёнаў Беларусі (YouTube)
- Раман Мiшчанка (Одноклассники)
- Рацыя (YouTube)
- Фасция (Telegram)
- Христиане против войны (TikTok)
- Эй Варшава•Новости (Facebook)
- Югася Каляда (Facebook)
У сьпіс «экстрэмістаў» улады дадалі яшчэ 25 чалавек
- Дзмітрый Аўчынка, 39 гадоў
- Дзмітрый Балкунец, 43 гады
- Ягор Бойка, 34 гады
- Данііл Брыкун, 20 гадоў
- Раман Булыга, 43 гады
- Яўген Валынкін, 38 гадоў
- Глеб Ганчароў, 33 гады
- Алег Давыдчык, 33 гады
- Юры Дашкевіч, 58 гадоў
- Станіслаў Дзянісевіч, 36 гадоў
- Елена Жылачкіна, 35 гадоў
- Ігар Зайцаў, 62 гады
- Канстанцін Котаў, 51 год
- Павел Красоўскі, 40 гадоў
- Цімафей Малахоўскі, 29 гадоў
- Вольга Марчанка, 30 гадоў
- Ігар Надзееў, 42 гады
- Раман Падгорны, 43 гады
- Аляксандар Пархоменка, 23 гады
- Яўген Пяргаеў, 37 гадоў
- Зарына Сарокіна, 39 гадоў
- Алег Скрыпнікаў, 27 гадоў
- Георгі Чаўшнік, 35 гадоў
- Генадзь Чымбур, 54 гады
- Алена Юркевіч, 44 гады
Цяпер у сьпісе МУС 6728 чалавек, піша «Вясна».
Форум