Як паведамляе Позірк са спасылкай на ведамства, падставай стала тое, што арганізацыя не своечасова падала інфармацыю пра зьмены ў зьвестках, якія павінны ўносіцца ў дзяржаўны рэестр выдаўцоў і распаўсюднікаў друкаванай прадукцыі.
«Тэхналёгія» — адно з найстарэйшых прыватных выдавецтваў у Беларусі, заснаванае ў 1988 годзе. Яно займалася выданьнем кніг, паліграфіяй і пастаўкамі мэдыцынскай тэхнікі.
У лютым у Менску прайшлі масавыя затрыманьні выдаўцоў і распаўсюднікаў кніг. Сярод затрыманых быў заснавальнік выдавецтва Вацлаў Багдановіч, а таксама супрацоўнікі і прадстаўнікі іншых кніжных праектаў.
Раней КДБ прызнаў шэраг ініцыятыў, зьвязаных зь незалежным кнігавыданьнем, «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Форум