Як у Вільні прайшоў сямейны беларуска-літоўскі фэстываль. ВІДЭА

Сямейны літоўска-беларускі фэстываль у Вільні, 20 чэрвеня 2026 году

20 чэрвеня ў Вільні прайшоў беларуска-літоўскі сямейны фэстываль «Пад чароўным дрэвам».

Людзі сабраліся ў прасторы Sodas2123, што знаходзіцца ў гістарычнай частцы Вільні.

У рамках фэстывалю прайшлі сустрэчы зь беларускімі і літоўскімі пісьменьнікамі Ганнай Янкутай, Андрэем Скурко, Лізаветай Лянкевіч, Юргай Віле, Віргісам Шыдлаўскасам, Аўшрай Кюдулайце.

Прайшлі таксама літаратурна-музычная імпрэза для дзяцей і падлеткаў, мастацка-літаратурныя майстар-клясы, творчая майстэрня «Гатуем піцу!» зь літоўска-беларускай пякарняй «Дзьве булачкі», працаваў стэнд беларускай дзіцячай кнігарні «Гартайка». Імпрэзу завершыў канцэрт беларускіх і літоўскіх гуртоў.

Фэст арганізавала Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве. Рэакцыі ўдзельнікаў фэсту можна пабачыць у відэарэпартажы Свабоды.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Паміж небам і зямлёй». Як жывуць былыя палітвязьні праз год пасьля першай вялікай хвалі вызваленьня

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Рэпрэсіі супраць ЭГУ працягваюцца. Узгадваем, хто з праўладных актывістаў у розны час быў зьвязаны з гэтым унівэрсытэтам