Дата дня
19 чэрвеня 1924 году нарадзіўся Васіль Быкаў, беларускі пісьменьнік. Большасьць твораў Быкава — ваенныя аповесьці, у якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцьця.
У час кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі пісьменьніка цкавалі, і на пачатку 1998 году ён зьехаў за мяжу. Вярнуўся ў Беларусь незадоўга да сьмерці, перанёсшы ў Чэхіі цяжкую апэрацыю. Памёр 22 чэрвеня 2003 году.
Таксама ў гэты дзень
1606 — у Магілёве пачалося мяшчанскае паўстаньне пад кіраўніцтвам Стахора Мітковіча. Месьцічы й рамесьнікі занялі ратушу. Паўстанцы абралі новую гарадзкую раду, якая кіравала больш як 2 гады.
1655 — падчас Трынаццацігадовай вайны маскоўскае войска спаліла Барысаўскі замак, а таксама дашчэнту разрабавала і зруйнавала места
1669 — каралём Рэчы Паспалітай і вялікім князем літоўскім абралі Міхала Вішнявецкага.
Міхал Карыбут Вішнявецкі
1831 — падчас паўстаньня 1830–1831 гадоў пад Вільняй пачалася Панарская бітва, найбуйнейшая за ўвесь час паўстаньня.
1846 — у штаце Нью-Джэрзі прайшоў першы ў гісторыі бэйсбольны матч.
1913 — у Паўднёвай Афрыцы уступіў у сілу Natives Land Act, які абмяжоўваў набыцьцё зямлі чарнаскурымі жыхарамі краіны. Гэты закон стаў падмуркам палітыкі апартэіду.
1926 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Народная справа».
1941 — у заходніх вобласьцях Беларусі, Украіны, Малдовы адбылася апошняя перадваенная дэпартацыя «варожых элемэнтаў» і іх сямей.
1943 — Івянецкае паўстаньне, захоп мястэчка партызанскім аддзелам Арміі Краёвай.
1944 — нямецкія акупанты спалілі вёску Дальва (Лагойскі раён) разам з жыхарамі.
1953 — у ЗША пакаралі сьмерцю на электрычным крэсьле Этэль і Юліюса Розэнбэргаў, абвінавачаных у перадачы Савецкаму Саюзу ядзерных сакрэтаў.
1988 — у Курапатах упершыню прайшоў арганізаваны згуртаваньнем «Талака» мітынг памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў з патрабаваньнем стварыць сьледчую камісію.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Першае шэсьце і мітынг у Курапатах. Унікальныя фота2006 — на Шпіцбэргене заклалі Ўсясьветнае сховішча насеньня на выпадак «канца сьвету».
Уваход ува Ўсясьветнае сховішча насеньня, люты 2016 году
У гэты дзень нарадзіліся
1623 — Блез Паскаль, францускі матэматык, фізык і філёзаф.
Блез Паскаль
1912 — Пятро Бітэль, беларускі перакладнік, літаратар, настаўнік, сьвятар. Вязень ГУЛАГу, дзе пераклаў «Пана Тадэвуша» Міцкевіча.
1932 — Юлія Андрусышына, маці беларускага сьпевака і журналіста Багдана Андрусышына (Данчыка).
Юлія Андрусышына. Фота зь яе кнігі «Забыцьцю не адданае»
1941 — Іван Ласкоў, беларускі пісьменьнік, перакладнік, крытык.
1964 — Сяргей Лабандзіеўскі, гукарэжысэр.
1976 — Уладзімер Каткоўскі, беларускі блогер, вэб-рэдактар сайту Радыё Свабода, пачынальнік беларускай Вікіпэдыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сапраўдны Каткоўскі1976 — Ірына Хадарэнка, паэтка і культуроляг.
У памяці
1857 — Адольф Янушкевіч, паэт, пісьменьнік, падарожнік.
1993 — Уільям Голдынг, ангельскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1983 году.
Уільям Голдынг
2019 — Іраіда Царук, гісторык, мэмуарыстка, сястра Сяргея Прытыцкага.