Як паведаміла выданьне «Позірк», прааналізаваўшы зьвесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, цяпершнія паказьнікі ў 2,1 раза большыя, чым у той жа пэрыяд 2021-га (5 мільярдаў 636 мільёнаў 992 тысяч).
Сытуацыя ў гадавым вымярэньні палепшылася толькі ў Гомельскай і Менскай вобласьцях — зьніжэньне на 0,1% (з 1 мільярда 108 мільёнаў 896 тысяч да 1 мільярда 107 мільёнаў 939 тысяч рублёў) і на 8,7% (з 3 мільярдаў 30 мільёнаў 974 тысяч да 2 мільярдаў 766 мільёнаў 421 тысяч) адпаведна.
Найгоршую дынаміку ў гадавым вымярэньні зафіксавалі ў Магілёўскай вобласьці — рост запасаў на 11,6% (з 953 мільёнаў 604 тысяч да 1 мільярда 64 мільёнаў 8 тысяч рублёў).
Паводле зьвестак Белстату, прамысловая вытворчасьць у студзені–траўні 2026 году ў актуальных цэнах склала 88,4 мільярда рублёў — на 1,4% менш, чым за пяць месяцаў 2025-га.
У студзені прамысловая вытворчасьць скарацілася на 3,4%, у студзені–лютым — на 3,7%, у студзені–сакавіку — на 3,4%, у студзені–красавіку — на 2,5%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ад цэмэнту да перапяліных яек. Чалы — пра прычыну паразы бізнэс-ідэй ЛукашэнкіЧаму гэта важна
Вялікае назапашваньне гатовай прадукцыі на складах — гэта «замарожаныя» грошы, што можа прывесьці да касавых разрываў у бюджэтах прадпрыемстваў.
Галоўныя небясьпекі:
- дэфіцыт абаротных сродкаў у прадпрыемстваў, які можа прывесьці да праблемаў з выплатай заробкаў, набыцьцём сыравіны і інвэстыцыямі ў разьвіцьцё вытворчасьці,
- рост выдаткаў на ахову, камунальныя паслугі і лягістыку,
- старэньне і псаваньне прадукцыі,
- рызыка абясцэньваньня, бо прадпрыемствы часта вымушаныя распрадаваць прадукцыю зь велізарнымі зьніжкамі, што не дазваляе зарабіць плянаваныя сродкі.