Пуцін павялічыў расейскае войска амаль да 2,4 мільёна чалавек

Уладзімер Пуцін у вайсковай форме, архіўнае фота

Прэзыдэнт Расеі падпісаў указ, якім павялічыў штатную колькасьць расейскай арміі да 2,399 мільёна чалавек. Зь іх 1,51 мільёна будуць вайскоўцы.

Апроч гэтага, 12 чэрвеня Пуцін заявіў, што на сёньня супраць Украіны ваююць больш за 700 тысяч расейскіх вайскоўцаў.

Гэта ўжо другое сёлета павелічэньне расейскага войска. У сакавіку Пуцін давёў ягоную колькасьць да 1,502 мільёна.

Да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне колькасьць расейскай арміі складала крыху больш за 1 мільён чалавек.

Напачатку чэрвеня праваабарончы праект «Школа прызыўніка» паведаміў, што ў рэестры вайсковага ўліку зьявіліся фактычныя адрасы пражываньня расейцаў, а ня толькі адрасы рэгістрацыі. «Хавацца ад ваенкамату становіцца ўсё складаней», — напісалі праваабаронцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пуцін пра ліст Зяленскага: «Ня бачу сэнсу сустракацца»