Ужо сёньня: дзень нараджэньня Канстанціна Вераніцына, аўтара паэмы «Тарас на Парнасе»

Скульптура «Тараса на Парнасе» ў Гарадку на Віцебшчыне.

Падзеі 13 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

У гісторыі:

1611 — войскі Рэчы Паспалітай пасьля амаль двухгадовай аблогі ўзялі Смаленск.

1746 — у Нясьвіжы ў летняй рэзыдэнцыі Альба адбылося прадстаўленьне камэдыі «Дасьціпнае каханьне» Францішкі Ўршулі Радзівіл.

1892 — у Кіеве запусьцілі першы электрычны трамвай.

1943 — у Васілішках польскія падпольнікі забілі Юльяна Саковіча, дзеяча беларускага нацыянальна-вызвольнага руху.

У гэты дзень нарадзіліся:

1702 Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мэцэнат.

Замак Радзівілаў у Нясьвіжы

1834 Канстанцін Вераніцын, аўтар паэмы «Тарас на Парнасе». Ягонае аўтарства (паэма доўга лічылася ананімнаю) даказаў Генадзь Кісялёў.

Палесаўнік Тарас у таварыстве грэцка-рымскіх багоў гаворыць жывой беларускай мовай з рысамі паўночна-ўсходняга дыялекту. Радкі гумарыстычнай паэмы сталі ўстойлівымі выразамі й гутарковымі цытатамі.

1888Антон Аўсянік, палітык і дыплямат, сакратар Рады БНР, сябра Беларускага пасольскага клюбу ў Заходняй Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Яны былі першыя. Антон Аўсянік

1889 Павал Жаўрыд, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, журналіст, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пад нацыянальным сьцягам і гербам «Пагоня». 10 фактаў пра Першы Ўсебеларускі кангрэс

1956 Леанід Тараненка, беларускі цяжкаатлет, двухразовы чэмпіён сьвету.

1957Ігар Жук, літаратуразнаўца, гісторык літаратуры.

1966 Андрэй Пяткевіч, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х, перасьледаваны КДБ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Вянок памяці: Ігар Жук

У памяці

1864Генрык Дэмбіньскі, адзін з кіраўнікоў антырасейскага паўстаньня 1831 году.

1943Юльян Саковіч, беларускі палітычны дзеяч.

1965 Марцін Бубэр, нямецка-габрэйскі філёзаф, тэарэтык сіянізму.

Марцін Бубэр

1971 Сяргей Прытыцкі, палітычны дзеяч БССР.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пілсудзкі, Масарык, Гарыбальдзі. А хто сымбалізуе беларускую дзяржаўнасьць?

2021Юры Гарулёў, кінарэжысэр дакумэнтальных фільмаў, стваральнік кінафэстывалю «Магніфікат».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Юры Гарулёў, прафэсіянал, які ня ўмеў гараваць

2022 — памёр Алег Судлянкоў, бібліяфіл, калекцыянэр графікі і кніжных знакаў.