1099 — падчас Першага крыжовага паходу пачалася аблога Ерусаліму.
1501 — першая згадка пра Бярэзань — мястэчка на рацэ Бярэзіне. Сьпярша належала Сапегам, а пасьля Тышкевічам і Патоцкім. У 1655-м падчас вайны Расеі з Рэччу Паспалітай яго на некалькі гадоў занялі расейскія войскі. У 1708 годзе падчас Паўночнай вайны цераз паўнаводную Бярэзіну перапраўляўся з войскам швэдзкі кароль Карл ХІІ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Гарады з «памылкамі» ў назвах: Беразіно ці Бярэзань?1563 — Жыгімонт ІІ Аўгуст выдаў Віленскі прывілей, які зраўнаў у правах праваслаўных і каталікоў Вялікага Княства Літоўскага.
1905 — парлямэнт Нарвэгіі разарваў унію са Швэцыяй. У жніўні на рэфэрэндуме за гэтае рашэньне прагаласавалі 99,95% выбарцаў.
Чэрвень у Осьлё, архіўнае фота
1927 — у Варшаве супрацоўнік «Беларускага слова» Барыс Каверда забіў савецкага амбасадара Пятра Войкава.
1927 — прадстаўнік савецкіх спэцслужбаў Іосіф Апанскі разам з кіроўцам ОГПУ Голубевым пры нявысьветленых абставінах перакуліліся на дрызіне каля чыгуначнай станцыі Ждановічы, абодва загінулі.
1958 — на левым узьбярэжжы Заходняй Дзьвіны пачалі будаваць горад Наваполацак.
Наваполацак
1995 — па выніках рэфэрэндуму 14 траўня 1995 году Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў палажэньні аб дзяржаўным гербе і сьцягу. На зьмену бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу «Пагоня» афіцыйна вярнуліся амаль ня зьмененыя сьцяг і герб БССР. Дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце заявілі пра нелегітымнасьць рэфэрэндуму.
1995 — у Менску пры поўным стадыёне «Дынама» з нацыянальнымі сьцягамі футбольная зборная Беларусі здабыла гістарычную перамогу над Нідэрляндамі. Пераможны гол забіў паўабаронца Сяргей Герасімец.
2020 — арыштаваны Павал Севярынец, палітык і літаратар. Яму прысудзілі сем гадоў турмы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Я мог быць на месцы Алеся Пушкіна». Вялікая размова з Паўлам Севярынцам. ВІДЭА2021 — выступ Паліны Шарэнды-Панасюк у судзе: «Я перад бандытамі не ўстаю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Антошкіна, 3». Партрэты жанчын, якія прайшлі праз калёнію №4 і засталіся сабойУ гэты дзень нарадзіліся
1794 — Пётр Чаадаеў, расейскі рэлігійны філёзаф, прыхільнік каталіцтва. За крытыку праваслаўя і самаўладзтва быў абвешчаны вар’ятам.
Пётр Чаадаеў
1825 — Эдвард Паўловіч, мастак і мэмуарыст, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гадоў.
1848 — Поль Гаген, францускі мастак.
Аўтапартрэт Поля Гагена, каля 1893-1894 гадоў
1880 — Вацлаў Іваноўскі, палітык, вучоны, выдавец, дзяяч нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст. і нацыянальнага руху 1-й паловы 1940-х.
Вацлаў Іваноўскі
1932 — Міхаіл Герчык, пісьменьнік.
1952 — Архан Памук, турэцкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2006 год.
У памяці
1492 — Казімір Ягелёнчык, вялікі князь літоўскі ў 1440–1492 гадах.
Казімір Ягелёнчык
1879 — Мікіта Гарбачэўскі, гісторык і археограф, вучоны-архівіст, краязнавец, мовазнавец.
1976 — Міхась Машара, заходнебеларускі паэт, савецкі празаік і перакладчык.
Янка Брыль, Янка Шарахоўскі і Міхась Машара на юбілеі Якуба Коласа ў Каралішчавічах. 1952 г. З фондаў БДАМЛМ
2013 — Уладзімер Стэльмашонак, народны мастак Беларусі.
2020 — Уладзімер Басалыга, мастак-графік.