Як паведаміла прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі, прызначэньне адбылося 12 траўня.
Аляксандар Саковіч замяніў на пасадзе Дзьмітрыя Корчыка, які ўзначальваў завод і холдынг з 2019 году.
Саковіч стаў пятым генэральным дырэктарам БМЗ у час незалежнасьці Беларусі. Да Корчыка заводам з 2009 году кіраваў Анатоль Савенка, а яшчэ раней — Мікалай Андрыянаў і Юры Феакцістаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
БМЗ пад ціскам заходніх санкцыяў і кітайскіх канкурэнтаў спыніў вытворчасьць асобных відаў прадукцыіШто плянуе рабіць новы кіраўнік
Пасьля прызначэньня Аляксандар Саковіч заявіў, што Лукашэнка паставіў перад ім задачу павялічыць экспарт і эфэктыўнасьць кіраваньня прадпрыемствам, а таксама знайсьці ўнутраныя рэзэрвы, каб вярнуць усе пазыкі, атрыманыя ад дзяржавы цягам апошніх гадоў.
«У 2021 годзе правялі рэструктурызацыю абавязаньняў у пазыках. Апроч гэтага, на ўзроўні кіраўніка дзяржавы і ўраду ўхвалілі шэраг іншых захадаў па падтрымцы гэтага прадпрыемства. Таму цяпер ключавым момантам зьяўляецца максымальнае задзейнічаньне ўнутраных рэзэрваў прадпрыемства», — працытавала новага генэральнага дырэктара дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА.
Аляксандар Саковіч адзначыў, што цяпер экспарт накіраваны на рынак Расеі, але патрэбна шукаць альтэрнатыўныя рынкі. Найперш, паводле яго, мова ідзе аб рынку краін СНД.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
БелАЗ, БМЗ, БАТЭ і іншыя беларускія прадпрыемствы вырабляюць снарады для расейскіх РСЗА «Град», — BelPolЧаму гэта важна
ААТ «БМЗ — кіроўная кампанія холдынгу „БМК“» знаходзіцца пад жорсткімі санкцыямі Эўразьвязу, ЗША, Украіны, іншых краін.
З прычыны санкцыяў прадпрыемства ня можа супрацоўнічаць з эўрапейскімі кампаніямі й імпартаваць мэталяпрадукцыю.
Кіраўніцтва БМЗ спрабавала скасаваць санкцыі праз суд Эўрапейскага Зьвязу, аднак ён у сакавіку 2025 году адхіліў пазоў беларускага прадпрыемства і пацьвердзіў законнасьць уведзеных абмежаваньняў.
У выніку абмежаваньняў БМЗ страціў сваіх галоўных замежных партнэраў (Beckers Group, Liebherr, Danfoss, Yokohama), што выклікала складанасьці ў вытворчасьці, дэфіцыт кампанэнтаў і абсталяваньня, а таксама скарачэньне выпуску некаторых відаў прадукцыі.