БелАЗ, БМЗ, БАТЭ і іншыя беларускія прадпрыемствы вырабляюць снарады для расейскіх РСЗА «Град», — BelPol

На заводзе БМЗ, архіўнае фота
На заводзе БМЗ, архіўнае фота

Шэраг беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў уцягнутыя ў масавую вытворчасьць снарадаў для расейскага войска, паведамляе аб’яднаньне былых сілавікоў BelPol.

Расьсьледаваньне пра гэта выйшла на ютуб-канале арганізацыі.

Сярод прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у вытворчасьці снарадаў калібраў 122 і 152 мм, называюцца Беларускі аўтамабільны завод (Жодзіна), Беларускі мэталюргічны завод (Жлобін) і Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталяваньня.

Таксама ў матэрыяле згадваюцца прадпрыемствы, афіляваныя з названымі. Агулам 15 прадпрыемстваў. У прыватнасьці і новы праект, зьвязаны з Маладэчанскім заводам парашковай мэталюргіі.

Снарады, паводле зьвестак BelPol, вырабляюцца ў тым ліку для расейскіх рэактыўных сыстэмаў залпавага агню «Град», якія абстрэльваюць Украіну.

«Натхняльнікам праекту» аўтары другой часткі расьсьледаваньня называюць Аляксандра Лукашэнку.

​
XS
SM
MD
LG