Актывіста з Нароўлі асудзілі на 10 гадоў калёніі нібыта за «здраду дзяржаве»
У Магілёўскім абласным судзе вынесьлі прысуд палітзьняволенаму актывісту з Нароўлі Мікалаю Віткоўскаму. Яго прызналі вінаватым у «здрадзе дзяржаве» паводле артыкулу 356 Крымінальнага кодэксу і прызначылі 10 гадоў пазбаўленьня волі. Зьмест абвінавачаньня невядомы. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме, паведамляе «Гомельская Вясна».
Мікалай Віткоўскі — грамадзкі актывіст з Нароўлі, сябра зьліквідаванай уладамі партыі «Народная грамада». Раней яго шмат разоў затрымлівалі і арыштоўвалі ў адміністрацыйных справах. Гэтым разам яго затрымалі супрацоўнікі КДБ 10 верасьня 2025 году, на хату наклалі арышт.
У лістападзе стала вядома, што яго трымаюць у турме № 4 у Магілёве. 17 сьнежня 2025 году праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала яго палітычным зьняволеным.
Віткоўскі мае праблемы са здароўем, піша «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хроніка перасьледу 7 траўня: новыя «экстрэмісты» ў сацсетках; палітвязьнямі прызналі яшчэ 9 чалавекУ сьпіс «экстрэмістаў» дадалі яшчэ 25 чалавек
- Уладзімер Агеевец, 35 гадоў
- Сяргей Грыша, 49 гадоў
- Павал Драбышэўскі, 41 год
- Тацьцяна Жураўлёва, 45 гадоў
- Алена Кавалеўская, 50 гадоў
- Іван Кавальчук, 37 гадоў
- Дар’я Калінава, 31 год
- Ільля Карпаў, 33 гады
- Аляксей Кахановіч, 35 гадоў
- Кірыл Кірыенка, 30 гадоў
- Яўген Кіслоў, 29 гадоў
- Іван Клішын, 45 гадоў
- Аляксей Кудзін, 21 год
- Аляксей Кулажын, 43 гады
- Кірыл Лялюйка, 19 гадоў
- Ігар Мальцаў, 45 гадоў
- Уладзімер Падабед, 50 гадоў
- Вікторыя Паташкіна, 33 гады
- Цімафей Пугачоў, 30 гадоў
- Дзяніс Роўскі, 54 гады
- Аляксандар Рудчык, 62 гады
- Уладзімер Рымша, 55 гадоў
- Ільля Сіланцьеў, 21 год
- Тацяна Стасева, 59 гадоў
- Павал Чарняк, 41 год
Усяго цяпер у гэтым сьпісе 6603 асобы.