Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 7 траўня: новыя «экстрэмісты» ў сацсетках; палітвязьнямі прызналі яшчэ 9 чалавек

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітычнымі вязьнямі яшчэ 9 чалавек.

Гэта Іван Цыбульскі, Дзмітрый Грачоў, Ягор Кракасевіч, Аляксандр Шайпак, Максім Смірноў, Дзмітрый Дробыш, Аляксандр Петрашкевіч, Сяргей Алдасеў, Яўген Скочка, гаворыцца ў супольнай заяве.

Тыдзень таму стала вядома, што былога актывіста «Маладога фронту» з Гомля Яўгена Скочку асудзілі да трох гадоў калёніі. Яго абвінавацілі ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці», «паклёпе» і «абразе» Лукашэнкі, а таксама «дыскрэдытацыі Беларусі».

Андрэй Курэйчык, Анатоль Лябедзька і «Грустный Коленька» сталі «экстрэмістамі» у Threads

  • Міністэрства інфармацыі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», туды дадалі:
  • Старонкі ў Facebook «Алесь Лагвiнец — Aleś Łahviniec», «Загадкi беларускай гiсторыi», «Беларусы Украiны», «Dzmitry Busel», «Алег Шабетнiк»;
  • Старонку ў Instagram «thisisyouth.info»;
  • Старонкі ў Threads «Анатоль Лябедзька», «Толькі пра мову», «KATYA SNYTSINA», «Андрей Курейчик», «NAVIBAND», «Usiasłaŭ Paškievič», «Belarusians in Chicago», «Маладая Грамада | Maładaja Hramada», «ЧинЧинЧенэл. БелГосИнстаГрамКанал», «Free Belarus Women», «ЗБС | BSA | zbsunion. org», «Ihar Yankov», «Mikola Dziadok», «Грустный Коленька», «Годна», «ОДНО ОКНО», «Filiżanka — Польша Новости», «Дзяніс Урбановіч», «Volunteer Service of Viasna Human Rights Center», «Alina Koushyk / Editor-in-chief of Belsat TV», «Aliaksandr Ivulin», «Андрэй Стрыжак», «Charter97.org», «Danni Alien», «Pavieł Ła cević», «Siarhey»;
  • Старонку ў Х «Voice of Belarus».

Ініцыятыву «Анархічны чорны крыж — Беларусь» прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»

Міністэрства ўнутраных справаў прыняло рашэньне прызнаць групу грамадзян, аб’яднаных пад назвай «Анархічны чорны крыж — Беларусь» (ABC-Belarus), «экстрэмісцкім фармаваньнем» і забараніць яе дзейнасьці. Пра гэта паведамілі праўладныя рэсурсы.

Паводле МУС, прычынай нібыта стала «арганізацыя дзейнасьці па падрыхтоўцы замахаў на сувэрэнітэт і грамадзкую бясьпеку», а таксама «дыскрэдытацыя і абраза службовых асоб».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG