«Вы маглі адчуць зьмену адразу, я хачу сказаць, таму што людзі амаль адразу перайшлі ад разгубленасьці да ўсьведамленьня (таго, што менавіта адбываецца. — РС) Хтось адразу ж хаваўся пад стол. Іншыя на імгненьне застылі, спрабуючы зразумець, што адбываецца. Але ў імгненьне вока ўся заля зразумела, што гэта была страляніна», — расказаў журналіст, паведаміла Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.
Паводле яго, госьці вячэры клапаціліся пра тых, хто апынуўся побач у небясьпецы.
«Людзі правяралі адзін аднаго, запытвалі, ці ўсё добра, усталёўвалі візуальны кантакт, трымаліся побач. Мы ўсе ўжо правялі разам гадзіны ў той вечар, бо ў нас было некалькі папярэдніх мерапрыемстваў. Таму ў пакоі панавала таварыская атмасфэра», — адзначыў Алекс Раўфаглу.
Сакрэтная службы ЗША хутка вывелі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і віцэ-прэзыдэнта Джэй Дзі Вэнса, а госьці атрымалі дакладныя інструкцыі заставацца ўнізе і захоўваць цішыню.
«Празь некалькі сэкунд нам паведамілі, што падазраванага нэўтралізавалі, але нам усё роўна сказалі заставацца на месцы і чакаць далейшых інструкцый», — дадаў карэспандэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.
Паводле яго, захады бясьпекі былі значна ўзмоцненыя ў параўнаньні з папярэднімі гадамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прэзыдэнт ЗША не пацярпеў падчас страляніны ў гатэлі, падазраванага затрымалі. ФОТА25 красавіка ў Вашынгтоне падчас вячэры Асацыяцыі карэспандэнтаў Белага дому (WHCA) у гатэлі «Хілтан» адбылася стральба. На гэтай сустрэчы павінен быў выступіць прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
Пасьля гукаў стрэлаў Трампа і прадстаўнікоў яго каманды тэрмінова вывелі са сцэны. Ён не пацярпеў і знаходзіцца ў бясьпецы. Матывы падазраванага пакуль застаюцца невядомыя. Яго затрымалі, а афіцыйныя абвінавачаньні плянуюць абвясьціць 27 красавіка.
Паводле інфармацыі СМІ, узброены чалавек уварваўся ў бальную залю, што выклікала паніку — людзі хаваліся пад сталам і клаліся на падлогу. Нападніка спынілі на пэрымэтры бясьпекі і затрымалі, што ўжо пацьвердзілі ў ФБР.
Стралком выявіўся 31-гадовы Коўл Томас з горада Торэнс, штат Каліфорнія. Папярэднія паведамленьні пра яго раненьне або ліквідацыю не пацьвердзіліся — ён знаходзіцца пад вартай. На месцы працавалі падразьдзелы хуткага рэагаваньня, абставіны інцыдэнту ўдакладняюць.
Гэта ўжо ня першы замах на Трампа. У ліпені 2024 году на мітынгу ў Пэнсільваніі 20-гадовы Томас Крукс параніў палітыка — куля пацэліла ў вуха. У выніку гэтага нападу таксама пацярпелі два ўдзельнікі мітынгу, і адзін чалавек загінуў.
Раней Фэдэральны апэляцыйны суд ЗША дазволіў адміністрацыі прэзыдэнта Дональда Трампа часова прадоўжыць будаўніцтва бальнай залі ў Белым доме, і адначасова вярнуў ключавое пытаньне на разгляд суда ніжэйшай інстанцыі.