Як паведамляе Reuters, мужчына стрэліў з драбавіка ў агента Службы аховы прэзыдэнта на пункце праверкі ў вашынгтонскі гатэлі Гілтан. Яго адразу ж схапілі і арыштавалі. Пазьней Трамп паведаміў журналістам на брыфінгу ў Белым доме, што афіцэра аховы ўратавала пуленепрабівальная камізэлька і што той быў у «добрай форме».
Паводле праваахоўніка, якога цытуе Reuters, падазраваны Коўл Томас Ален жыве ў раёне Лос-Анджэлесу, яму каля 31 году. Пра яго мала вядома, але допісы ў сацсетках паказваюць, што ён настаўнік.
Выканаўца абавязкаў начальніка паліцыі Вашынгтону Джэфры Кэрал паведаміў, што падазраваны быў узброены драбавіком, пісталетамі і некалькімі нажамі. Яго даставілі ў шпіталь для мэдычнага агляду, але пакуль рана казаць пра ягоныя матывы, сказаў Кэрал.
Форум