Латвія зафіксавала рэкордную за апошні год сутачную колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі

Мяжа Латвіі зь Беларусьсю, архіўнае фота

Рэкордную за апошні год колькасць спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі Беларусі — 134 — зафіксавала 18 красавіка Дзяржаўная памежная ахова Латвіі, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз масіву яе апэратыўных звестак.

Больш спробаў апошні раз адзначалася летась 1 траўня — 148.

Трохзначная колькасць спроб незаконнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы мігрантамі з трэціх краін рэгістравалася 16 разоў на працягу 342 дзён, якія прайшлі з таго часу.

Сярод суседніх краін Эўразьвязу Латвія застаецца найбольш папулярным кірункам для спробаў нелегальнага пераходу мяжы зь беларускай тэрыторыі: 1.099 спробаў пранікнення з пачатку красавіка, 1.414 — з пачатку году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Польшчы ўзводзяць новы плот на мяжы зь Беларусьсю

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Літва выказала рашучы пратэст Беларусі праз парушэньні паветранай прасторы і рост плыні мігрантаў