Пра гэта паведаміла Міжнародная фэдэрацыя водных відаў спорту.
Паводле прэзыдэнта фэдэрацыі, басэйны і адкрытая вада павінны быць месцамі, дзе спартоўцы ўсіх краінаў могуць сустракацца ва ўмовах мірнага суперніцтва.
Пры гэтым беларускім атлетам давядзецца прайсьці як мінімум чатыры пасьлядоўныя допінг-кантролі, а таксама праверкі добранадзейнасьці (не ўдакладняецца, якія).
Беларусь таксама атрымае ўсе правы сябра фэдэрацыі.
Гэтыя палёгкі тычацца таксама і спартоўцаў з Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Моладзевыя зборныя Беларусі дапусьцілі да міжнародных спаборніцтваў у валейболеУ сьнежні Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў праводзіць міжнародныя спаборніцтвы ў Беларусі. А юным спартоўцам зь Беларусі — удзельнічаць у міжнародных юнацкіх спаборніцтвах як у індывідуальных, так і ў камандных відах спорту. Сярод іншага — у юнацкіх Алімпійскіх гульнях і гонцы «Дакар-2026». Алімпійскі зьезд падкрэсьліў, што спартоўцы, асабліва юныя, «не павінны несьці адказнасьць за дзеяньні сваіх урадаў».
Дарослыя атлеты і дзяржаўныя службоўцы ад спорту такой палёгкі тады не атрымалі.
Міжнародная фэдэрацыя шахмат летась адкрыла камандам зь Беларусі і Расеі доступ да ўдзелу ў сваіх турнірах і дазволіла праводзіць іх у Беларусі.