Ужо сёньня: 5 гадоў таму памёр Лявон Барткевіч, саліст «Песьняроў»

Лявон Барткевіч. 2014 год

Падзеі 13 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1940 — другая масавая дэпартацыя заходніх беларусаў у Сібір (усяго было чатыры). Вывозілі найперш заможных сялянаў, прадпрымальнікаў, грамадзкіх працаўнікоў і дзеячоў культуры. Каля 24 тысяч чалавек былі выпраўленыя ў Сібір і Казахстан.

1943 — Бэрлінскае радыё афіцыйна заявіла пра адкрыцьцё масавых пахаваньняў ахвяраў Катынскіх расстрэлаў НКВД.

1949 — арыштаваны Адам Станкевіч, ксёндз, ахвяра сталінізму.

1992 — ініцыятыўная група перадала ў Цэнтральную выбарчую камісію 446 061 подпіс за рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах Вярхоўнага Савету Беларусі. Але кіраўніцтва ВС адмовілася праводзіць рэфэрэндум.

1995 — прыняты Закон аб дзяржаўных узнагародах.

2019 — у Курапатах на загад уладаў зьнесьлі 24 крыжы, пастаўленыя на грошы грамадзкасьці ў 2017 годзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Крыжовыя шляхі, малітвы, пэтыцыі. У Менску абмеркавалі, як бараніць Курапаты далей

У гэты дзень нарадзіліся

1871 — Юры Матулевіч-Матулайціс, віленскі біскуп, дабраславёны. Адстойваў правы літоўскай і беларускай моваў у касьцёле

1960 — Генадзь Мацур, знаны кніжны графік, мастак, каліграф. Актыўны ўдзельнік нацыянальнага нефармальнага моладзевага руху 1970–​1980 гадоў, сябра мастакоўскае суполкі «На паддашку» і студэнцкае «Майстроўні».

1966 — Юрась Барысевіч, эсэіст, перакладнік і мастак

У памяці

1538 — Алена Глінская, зь літоўскага роду Глінскіх, другая жонка вялікага князя маскоўскага Васіля ІІІ і маці Івана Жахлівага.

2021 — Лявон Барткевіч, сьпявак, саліст «Песьняроў».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Барткевіч: Хацелася б, каб Крым, канечне, адышоў да Расеі