У Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» абвешчаныя яшчэ тры арганізацыі і газэта

Ілюстрацыйная выява

«Экстрэмісцкімі фармаваньнямі» абвешчаныя Цэнтар новых ідэяў, FUNDACJA BRAMA DZIEDZICTWA, Беларускі расьсьледніцкі цэнтар і газэта «Новы Час».

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

Новыя пазыцыі ўнесеныя 3 красавіка ў адпаведны сьпіс МУС і КДБ.

Цэнтар новых ідэяў і Беларускі расьследніцкі цэнтар унесеныя ў сьпіс паўторна.

«Новы Час» быў унесены ў пералік па рашэньні МУС ад 1 красавіка, астатнія арганізацыі – па рашэньні КДБ ад 31 сакавіка.

Паводле МУС і КДБ дачыненьне да гэтых праектаў маюць:

Цэнтар новых ідэяў

Амбражэйчык Аляксандра, Вавілонская Натальля, Краўчанка Ганна;

FUNDACJA BRAMA DZIEDZICTWA

Лукашэвіч Аляксей, Якубаў Віктар;

Беларускі расьследніцкі цэнтар

Івашкевіч Станіслаў, Ярашэвіч Аляксандар, Шабета Ганна, Альхіменка Вольга, Чалы Сяргей, Чарняўская Алена, Карпека Аляксей, Вязнікоўцава Ксенія, Янчур Аліна, Гуліцкі Аляксей, Бурыева Лола, Саўчук Максім, Давідчык Мікалай, Лойка Вольга, Паўлючэнка Фёдар, Прус Іван, Маліноўская Арына, Сабоўска Марына, Прыходзька Алена;

«Новы час»

Рубанаў Глеб, Хадзінскі Павал, Пульша Сяргей, Ермаковіч Ганна, Колб Аксана, Івашын Дзяніс, Дзядок Мікалай, Дзьмітрыеў Дзьмітры.

Беларускі расьсьледніцкі цэнтар ужо быў унесены ў сьпіс у верасьні 2023 году па рашэньні Вярхоўнага Суду (без указаньня датычных асобаў). Першая згадка пад нумарам 152, другая – 344.

КДБ ужо абвяшчаў Цэнтар новых ідэяў «экстрэмісцкім фармаваньнем» у сакавіку 2025 году. У сьпісе ён атрымаў нумар 269 (зараз – 342). Летась сьпіс асобаў, датычных да арганізацыі, прыводзіўся іншы.
Цяпер у сьпісе 345 пазыцыяў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Вярхоўны суд прызнаў «Беларускі расьсьледніцкі цэнтар», які выкрывае злачынствы чыноўнікаў, «экстрэмісцкай арганізацыяй»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

КДБ прызнаў Цэнтар новых ідэяў «экстрэмісцкім фармаваньнем»