У адпаведны сьпіс Міністэрства інфармацыі ўключаны сайт «BBC News Руская служба», пры гэтым у якасьці ідэнтыфікатара ў пераліку ўказаны галаўны партал мэдыя bbc.com.
Адметна, што пасьля падзей 2020 года Аляксандар Лукашэнка даў некалькі інтэрвію журналісту BBC Стыву Розэнбэргу, які валодае расейскай мовай.
Адна з размоваў адбылася ў лістападзе 2021 году.
У інтэрвію «Бі-бі-сі» 23 кастрычніка 2024 года ў Казані (РФ), дзе праходзіў саміт БРІКС, Лукашэнка сярод іншага заявіў пра гатоўнасьць разгледзець прашэньне аб памілаваньні палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай.
Фрагмэнты інтэрвію актыўна цытавалі як беларускія дзяржаўныя СМІ, так і прэс-служба Лукашэнкі.
За тыдзень у сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі 30 рэсурсаў
- БЕЛАРУСКI ФРОНТ. АБАРОНА КУРАПАТАУ (Facebook)
- БХД | Беларуская Хрысцiянская Дэмакратыя (Facebook)
- ВВС NEWS РУССКАЯ СЛУЖБА (Сайт)
- Вечаровы Кефiр / Vecharovy Kefir (TikTok, YouTube)
- НАРОДНЫЯ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСI (Сайт)
- Не Беглый (Telegram)
- Новая газета Европа (Сайт)
- Площадь Перемен. Минск (Facebook)
- Ранiца з Белсатам / ranica_show (Instagram)
- РУПАР БДМУ // РУПОР БГМУ / ruparbdmu (Instagram)
- Супер Мова (Telegram)
- Филфот (Telegram)
- Филфот | Библиотека (Telegram)
- Филфот | Искусство (Telegram)
- Чат 4.0 (Telegram)
- Belarusian in Las Vegas (Facebook)
- BISS. Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Сайт)
- Dzimitriy Pimenau (Facebook)
- Ewige Wahrheit (Telegram)
- Kamarouka (Сайт і сацыяльныя сеткі)
- let_nasta_be — Наста Лойка | Nasta Lojka (Instagram)
- liauchuk_al (Threads)
- nasta.bazar (Instagram)
- pink_scarves (Instagram)
- releasenow_by — Release: NOW (Instagram)
- Talaka - Venner af Belarus i Danmark (Facebook)
- VATERLAND (Telegram)
- vitali.kmit (TikTok)
- Weibes Vaterland (Telegram)
- yuliya_warszawa (Instagram)
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 6 чалавек
- Жанна Аўрамчык асуджана па арт. 369 КК па абвінавачаньні ў абразе прадстаўніка ўлады да пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі;
- Арцём Бацішчаў асуджаны па арт. 369 КК па абвінавачаньні ў абразе прадстаўніка ўлады да двух гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову, адбывае пакараньне;
- Аксана Вальковіч асуджаная па арт. 369, 368 КК па абвінавачаньні ў абразе прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі да пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі;
- Дзьмітры Каліноўскі асуджаны па арт. 361 Крымінальнага кодэкса па абвінавачаньні ў "закліках да незаконных дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь" да пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі;
- Аляксандар Кармановіч асуджаны па арт. 368 КК па абвінавачаньні ў абразе А. Лукашэнкі да двух гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову, адбывае пакараньне;
- Аляксандар Піўчук асуджаны па арт. 370, 369, 368, 367 КК па абвінавачаньні ў зьдзеку зь дзяржаўных сымбаляў, абразе прадстаўніка ўлады, А. Лукашэнкі і паклёпе на яго да абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову, адбывае пакараньне.
Цяпер у Беларусі 913 палітычных вязьняў, пра якіх ведаюць праваабаронцы «Вясны».
Форум