«На гэты момант Выбарчая камісія атрымала дакумэнты ад 6 сьпісаў. Усе сьпісы атрымалі коды для запаўненьня формаў кандыдатамі. 4 сьпісы знаходзяцца на апошнім этапе перад рэгістрацыяй — выбарчай індывідуальнай праверкі», — заявіла старшыня камісіі Алена Прыходзька.
Такім чынам, ёсьць шэсьць выбарчых сьпісаў.
- «Эўрапейскі выбар» — 17 чалавек, лідэр Валер Мацкевіч;
- «Закон і правапарадак» — 12 чалавек, лідэр Сяргей Макар;
- «Кааліцыя Латушка і Рух „За Свабоду“» — 38 чалавек, лідэры Павел Латушка і Юрась Губарэвіч;
- Блёк беларускіх палітычных зьняволеных «Беларус дзеяньня» — 12 чалавек, лідэр Юрый Зянковіч;
- «Хопіць баяцца!» — 13 чалавек, лідэр Тацяна Мартынава;
- Аб’яднаная грамадзянская плятформа — 22 чалавекі, лідэр Мікалай Казлоў.
Збор сьпісаў завершыцца 31 сакавіка.
Выбары ў КС пройдуць 11-17 траўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мікалай Казлоў будзе адказваць за аднаўленьне правапарадку ў Аб’яднаным пераходным кабінэцеРаней стала вядома, што арганізацыйны камітэт партыі «Разам», якую стварае Віктар Бабарыка, адмовілася ад удзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду.
Выбары ў Каардынацыйную раду плянуюць правесьці 11–17 траўня. На мінулых выбарах у 2024 годзе ў іх узялі ўдзел 6723 чалавекі, або 0,097% патэнцыйна магчымых выбарнікаў. Арганізатары тлумачылі гэта палітычнымі рэпрэсіямі, пагрозамі крымінальнай адказнасьцю за «экстрэмізм» і хакерскімі атакі ўладамі Беларусі, а таксама стомленасьцю беларусаў і звычайным нежаданьнем удзельнічаць у выбарах.
Выбары ў 3-е скліканьне Каардынацыйнай рады праходзілі онлайн з дапамогай праграмы шыфраваньня зьвестак.
Дэталёвае палажэньне аб новых выбарах маюць апублікаваць, калі ўнясуць у яго зьмены. Каардынацыйная рада падкрэсьлівае, што імкнецца да адкрытага і празрыстага выбарчага працэсу і будзе інфармаваць пра хаду выбарчай кампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бабарыка і аргкамітэт ягонай партыі «Разам» адмовіліся ад удзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду