Арганізацыйны камітэт партыі «Разам», якую стварае Віктар Бабарыка, адмовілася ад удзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду.
«Мы лічым, што перад тым, як удзельнічаць у выбарах у КР, неабходна зьмяніць прынцыпы фарміраваньня і ўзаемадзеяньня ўсіх інстытуцыйных органаў дэмакратычных сіл у эміграцыі на падставе парлямэнцка-прэзыдэнцкай рэспублікі, якія павінны забясьпечваць незалежнасьць, празрыстасьць і падсправаздачнасьць усіх гэтых інстытуцый. Мы спрабавалі перанесьці гэтыя выбары на восень, каб была магчымасьць падрыхтаваць і ўзгадніць гэтыя прапановы з усімі зацікаўленымі бакамі. Аднак нам гэта не ўдалося», — паведаміў Віктар Бабарыка на сваёй старонцы ў Facebook.
Апроч таго, паводле Бабарыкі, аргкамітэт партыі «Разам» ня бачыць магчымасьці «сапраўды забясьпечыць эфэктыўнасьць КР і мэтазгоднасьць сваёй дзейнасьці ў яго рамках».
«Аднак мы падтрымліваем удзел асобных людзей (прыхільнікаў нашай партыі) і аб’яднаньняў, блізкіх нам у прынцыпах і мэтах („Моладзевы наступ“), якія ўвалілі іншае рашэньне», — адзначаецца ў паведамленьні.
Выбары ў Каардынацыйную раду плянуюць правесьці 11–17 траўня. На мінулых выбарах у 2024 годзе ў іх узялі ўдзел 6 723 чалавекі, або 0,097% патэнцыйна магчымых выбарнікаў. Арганізатары тлумачылі гэта палітычнымі рэпрэсіямі, пагрозамі крымінальнай адказнасьцю за «экстрэмізм» і хакерскімі атакі ўладамі Беларусі, а таксама стомленасьцю беларусаў і звычайным нежаданьнем удзельнічаць у выбарах.
Форум