«Белнафтахім» абвясьціў, што паліва падаражэе

Архіўнае фота

Цэны на аўтамабільнае паліва вырастуць «з улікам глябальнага росту каціровак на нафту і нафтапрадукты на сусьветным рынку і, як вынік, росту цэнаў на нафту для беларускіх НПЗ, а таксама павелічэньня лягістычных выдаткаў», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце канцэрну «Белнафтахім».

З 28 сакавіка гранічныя максымальныя розьнічныя цэны на аўтамабільнае паліва вырастуць на 4 капейкі і складуць:

  • Бэнзін АІ-92 — 2,54 рубля,
  • АІ-95 — 2,64 рубля,
  • АІ-98 — 2,86 рубля,
  • дызэльнае паліва — 2,64 рубля.

З 4 красавіка цэны вырастуць яшчэ на 3 капейкі.

  • АІ-92 — 2,57 рубля
  • АІ-95 — 2,67 рубля
  • АІ-98 — 2,89 рубля
  • дызэльнае паліва — 2,67 рубля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сьвеце даражэе паліва, у Беларусі — зарадка для электрамабіляў. Чаму так адбываецца і што далей будзе з цэнамі на бэнзін
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея страціла 40% магутнасьцяў экспарту нафты. Што гэта азначае для Масквы?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Іран абстраляў ракетамі Ізраіль і Кувэйт, нягледзячы на ​​паведамленьні пра «дыпляматычны прарыў»