Міжнароднае агенцтва ў атамнай энэргіі (МАГАТЭ) 21 сакавіка абвясьціла, што Іран паведаміў арганізацыі пра напад на яго абʼект для ўзбагачэньня ўрану ў Натанзе.
Агенцтва заявіла, што не было паведамленьняў пра павышэньне ўзроўню радыяцыі па-за межамі абʼекту, дадаўшы, што яно расьсьледуе сытуацыю.
Генэральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі паўтарыў заклік да «ваеннай стрыманасьці, каб перадухіліць ядзерную аварыю», дадало агенцтва.
Раней Арганізацыя атамнай энэргіі Ірану заявіла, што абʼект для ўзбагачэньня ўрану ў Натанзе быў атакаваны Злучанымі Штатамі і Ізраілем. Ні ЗША, ні Ізраіль гэты ўдар пакуль не пракамэнтавалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Іране ад ізраільскага ўдару загінуў прэс-сакратар КВІР ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Іране пакаралі сьмерцю траіх удзельнікаў студзеньскіх пратэстаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль пашырыў маштаб удараў па Іране, Тэгеран атакаваў энэргетычны аб’ект у Катары