МУС дадало іх у адпаведны сьпіс 18 сакавіка. Пад забарону трапілі сайты ініцыятыў, а таксама іхныя старонкі ў сацыяльных сетках і мэсэнджэрах, перадае «Позірк».
Паводле КДБ, да праваабарончай арганізацыі Human Constanta датычныя
- Ганна Бараноўская,
- Эніра Браніцкая,
- Яна Ганчарова,
- Аляксей Казьлюк,.
- Кірыл Кофанаў,
- Валерыя Кустава,
- Анастасія Лойка (палітзьняволеная, асуджаная на 7 гадоў калёніі),
- Юлія Стасюк,
- Андрэй Сушко.
«Паўночнае зьзяньне» — штогадовы кінафэстываль. Упершыню прайшоў у 2015 годзе ў Менску, цяпер арганізуецца за мяжой і ў онлайн-фармаце. Паводле КДБ, акрамя заснавальніцы Вольгі Чайкоўскай, да яго маюць дачыненьне Надзея Зелянкова і Дар’я Жук.
«Спадчына Беларусі» месьціцца ў польскім Уроцлаве і пазыцыянуе сябе як «бясьпечная прастора для палітычных эмігрантак, моладзі і супольнасьці ЛГБТК+». Камітэт дзяржаўнай бясьпекі лічыць датычнымі да арганізацыі Дар’ю Зямлянскую і Анастасію Сасыкбаеву.
Цяпер у сьпісе 340 «экстрэмісцкіх фармаваньняў».