Як паведамляе Белстат, «за студзень 2026 году рэнтабэльнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работаў, паслугаў склала 7,7%, рэнтабэльнасьць продажаў — 6,4%».
Для прыкладу, за лістапад 2025 году рэнтабэльнасьць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работаў, паслугаў складала 9,1%, а рэнтабэльнасьць продажаў — 7,4%.
У Беларусі за 2025 год рэнтабэльнасьць рэалізаванай прадукцыі, работаў, паслугаў склала 8,3 працэнту, рэнтабэльнасць продажаў — 6,8 працэнту. Такія зьвесткі прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт.
Апрача таго паступова растуць пратэрмінаваная крэдыторская і дэбіторская запазычанасьць.
Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасьць на 1 лютага 2026 году склала 11,9 млрд. рублёў, ці 11,8% ад агульнага аб’ёму дэбіторскай запазычанасьці. У канцы 2025 году пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасьць складала 11,4 мільярда рублёў, ці 11,3% усёй дэбіторскай запазычанасьці.
Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасьць на 1 лютага 2026 году склала 13,4 млрд. рублёў, ці 11,5% ад агульнага абʼёму крэдыторскай запазычанасьці. На канец 2025 году пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасьць складала 12,3 мільярда рублёў, ці 10,3% усёй крэдыторскай запазычанасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Працягваецца спад у апрацоўчай прамысловасьці Беларусі, за ёй занепадае гуртовы гандальЯк вынікае з паведамленьня Белстату аб выніках лютага 2026 году, пачаўся спад індэксу прамысловай вытворчасьці — ён упаў у параўнаньні з студзенем–лютым 2025 году на 3,3%, бо апрацоўчая вытворчасьць заняпала на 7% у параўнаньні з такім жа леташнім пэрыядам.
Год таму, у лютым 2025 году, у прамысловасьці агулам назіраўся рост на 2%, а ў апрацоўчай — на 2,6%. На той момант прадукцыя апрацоўчай прамысловасьці складала 87% аб’ёму прадукцыі ўсёй прамысловасьці Беларусі. Сёлета доля апрацоўчай прамысловасьці зьнізілася да 85,2%.
Як паведамляе Белстат, істотна ўпаў і гуртовы таваразварот. У студзені–лютым 2026 году ён упаў на 7% у параўнаньні з студзенем–лютым 2025 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Наколькі беларускае грамадзтва няроўнае паводле даходаў? Інфаграфіка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За першыя два месяцы 2026 года цэны ў Беларусі вырасьлі на 1%