Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваецца спад у апрацоўчай прамысловасьці Беларусі, за ёй занепадае гуртовы гандаль

Трактары МТЗ, архіўнае фота
Трактары МТЗ, архіўнае фота

Афіцыйная статыстыка паказвае нэгатыўныя тэндэнцыі ў беларускай эканоміцы.

Як вынікае з паведамленьня Белстату аб выніках лютага 2026 году, пачаўся спад індэксу прамысловай вытворчасьці — ён упаў у параўнаньні з студзенем–лютым 2025 году на 3,3%, бо апрацоўчая вытворчасьць заняпала на 7% у параўнаньні з такім жа леташнім пэрыядам.

Год таму, у лютым 2025 году, у прамысловасьці агулам назіраўся рост на 2%, а ў апрацоўчай — на 2,6%. На той момант прадукцыя апрацоўчай прамысловасьці складала 87% аб’ёму прадукцыі ўсёй беларускай прамысловасьці. Сёлета доля апрацоўчай прамысловасьці зьнізілася да 85,2%.

Як паведамляе Белстат, істотна ўпаў і гуртовы таваразварот. У студзені–лютым 2026 году ён упаў на 7% у параўнаньні з студзенем–лютым 2025 году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG